Сёлета XVII Міжнародны фестываль праваслаўных спеваў «Каложскі дабравест» адбудзецца ў Гродне з 5 па 10 лютага. Чакаецца нямала цікавых калектываў і манераў выканання. Напрыклад, будуць калектывы з Македоніі і Чарнагорыі. Пеўчая традыцыя гэтых краінаў яшчэ не была прадстаўленая на фестывалі, піша «Гродзенская праўда».
Арганізатары запрасілі свецкі маладзёвы жаночы хор з македонскага горада Велес і вялікі змяшаны хор Сербскай пеўчай супольнасці «Адзінства» з чарнагорскага горада Катора.
Будуць і ўжо знаёмыя гродзенскім гледачам хоры. Напрыклад, у конкурсе будуць удзельнічаць царкоўны хор з Ташкента (Узбекістан), а таксама Мітрапалічы хор Свята-Духава кафедральнага сабора з Мінска. Па традыцыі фестываль адкрые выступ пераможцы мінулага года — Акадэмічны хор Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных з Масквы.
У конкурснай праграме прымуць удзел дарослыя і дзіцячыя царкоўныя і свецкія калектывы Беларусі. З 11 студзеня пачаліся конкурсныя праслухоўванні калектываў, лепшыя з якіх трапяць на сцэну фестываля. 8 і 9 лютага ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне адбудуцца конкурсныя праслухоўванні, 9 лютага ў Гарадскім доме культуры запланаваны вечаровы канцэрт. Святочнае адкрыццё і закрыццё фестываля адбудзецца ў Драмтэатры.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…