Горад

Печань і кішкі: каля аўтавакзала ў Гродне з’явілася маштабнае графіці

На месцы графіці з чаўном у пераходзе каля аўтавакзала з’явілася маштабная карціна чырвоным колерам. Так незвычайна гродзенцаў павіншавалі з новым годам. Малюнак трывае ўжо каля двух тыдняў.

«Падпісалі „антыстыль“, каб ніхто нічога іншага не падумаў»

Што менавіта адлюстраваў невядомы аўтар, адразу зразумець цяжка. Карціну дапаўняюць надпісы: «З новым годам 2018», «Антыстыль», «Андэграўнд Family», «1206».

Журналістка Ірына Чарняўка, якая скончыла мастацкую школу і цікавіцца мастацтвам, падзялілася думкамі наконт твора ў пераходзе. На яе думку, гэта — інтэлектуальнае, канцэптуальнае графіці, даволі цэльны, невыпадковы зварот. Ён мае інфанагоду, змест, формы і нават пазначаныя крыніцы.

— Аўтары падпісалі, што гэта антыстыль, каб ніхто нічога іншага не падумаў. Гэта падлеткавая дэталь. І яно так і ёсць. Антыстыль — адмыслова няўмелы і пачварны кірунак у мастацтве, пазбаўлены «прыгажосці». Адэпты антыстылю супрацьпастаўляюць свае творы камерцыйнаму графіці.

Надпіс, а не малюнак

На думку Ірыны Чарняўка, гэта хутчэй не малюнак, а надпіс. Райтэры спрабавалі напісаць літары нейкай фактурай. Аднак, што менавіта напісана, пакуль незразумела. Магчыма, першая літара — «ц».

Надпіс «З новым годам», верагодна, паводле Ірыны, адлюстроўвае інфанагоду і змест. Справа зверху подпіс аўтара. Справа знізу можа быць спасылка на знакавы амерыканскі дакументальны фільм 2008 года «Family Underground». Што значаць лічбы «1206», застаецца толькі здагадвацца. Магчыма, гэта дзень народзінаў аўтара (12 чэрвеня) — дзень, калі пачынаецца яго ўласны новы год.

— О, ведаю, — раптам кажа Ірына падчас разважанняў над карцінай. — Гэта ж печань! Цырозная печань і, магчыма, кішкі. Так што гэта гумар. Якія малайцы!

Ірына мяркуе, што варта фатаграфаваць графіці, нават калі яны падаюцца простымі або непрыгожымі: «Часам можна трапіць на цэлыя графічныя маніфесты і цікавых аўтараў».

Крэатывілі ноччу

Цётка Валя, якая часта сядзіць у пераходзе, распавяла, што графіці з’явілася не больш за два тыдні таму, на пачатку года.

— Я сыйшла ўвечары, гэтага (графіці — заўв. «HL») не было. Прыйшла ранкам — ужо намалявалі. Хто, я не ведаю. Ранкам музыканты прыйшлі, што звычана тут граюць. Яны таксама здзівіліся, што нехта намаляваў, — распавядае жанчына.

Нагадаем, графіці з хлопцам і дзяўчынай у чаўне, што было на гэтым месцы раней, з’явілася ў межах праекта «Must Act — Must Art» мінскай стрыт-суполкі «Signal» у 2014 годзе. Летась увосень яго замалявалі камунальнікі. Тады яны тлумачылі, што рыхтуюць сцяну для новага малюнка.

Дарэчы, з праекта трохгадовай даўніны, які падарыў Гродна каля дзясятка графіці на дамах і трансфарматарных будках, непашкоджанымі і незамаляванымі засталіся, бадай што, толькі два: алень святога Губерта на праспекце Янкі Купалы і чалавек, які ляціць у неба, на Дзевятоўцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024