Канфіскаванае піва везлі з Бельгіі на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюзу праз пункт пропуску «Каменны Лог», паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.

Па дакументах, якія кіроўца прадставіў на мытны кантроль, у грузавым адсеку аўтамабіля перавозіліся пустыя металічныя кегі аб’ёмам 50 л кожная. Пасля агляду з прымяненнем інспекцыйна-доглядавага комплекса мытнікі знайшлі, што палова бочак напоўненая вадкасцю.

Экспертыза паказала, што гэта было светлае піва з утрыманнем этылавага спірту 5,0% аб.

34 кегі з піва канфіскавалі. Па факце недэкларавання тавара пачаты адміністрацыйны працэс.