«Гродна Азот» падорыць 8000 рублёў за лепшую бізнес-ідэю

ААТ «Гродна Азот» праводзіць адкрыты конкурсны адбор праектаў (бізнес-ідэй) з прызавым фондам у 8000 беларускіх рублёў і магчымасцю ўзначаліць свой накірунак дзейнасці ў сацыяльнай сферы ААТ «Гродна Азот» або унітарнага прадпрыемства «АзотСервіс» альбо пабудовы новага бізнес-напрамку з магчымым вылучэннем у самастойнае прадпрыемства.

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў уключна, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (рэзідэнты Рэспублікі Беларусь) без прафесійных абмежаванняў. У конкурсе могуць прымаць удзел групы грамадзян, якія маюць у сваім складзе не больш за трох чалавек.

Патрабаванні да праекта:

арыгінальнасць;
якасць прапрацоўкі асноўных этапаў плана рэалізацыі і бюджэту праекта;
перспектыўнасць ідэі на рынку.

Конкурсны адбор складаецца з двух этапаў:

I этап — экспертыза ідэй і праектаў на падставе пададзенай заяўкі і апісання. Экспертамі правяраецца паўната і адэкватнасць інфармацыі, прадстаўленай у заяўцы і апісанні праекта, у адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу. Па выніках I этапу праводзіцца адбор ідэй і праектаў для публічнай абароны.

II этап — экспертыза праектаў конкурснай камісіяй на падставе публічнай абароны (праводзіцца ў фармаце прэзентацыі).

Акрамя прэзентацыі праекта ўдзельнік конкурсу рыхтуе і прадстаўляе ў конкурсную камісію фінансава-эканамічную мадэль праекта (бізнэс-план) у адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі арганізатара.

ААТ «Гродна Азот» гатова аказаць кансультацыйную і метадалагічную дапамогу ў складанні бізнес-плана праекта (ідэі). Тэл. для даведак: 8 (0152) 79-48-82, 8 (0152) 79-44-83.

Заяўку, якая ўключае заяву ўдзельніка і апісанне праекта (ідэі) неабходна накіраваць на e-mail: r.sanko@azot.com.by, prokopchik@azot.com.by або на папяровым носьбіце па адрасе: пр. Касманаўтаў, 100, г. Гродна, 230 013 з пазнакай «У конкурсную камісію па правядзенні конкурсу на лепшы бізнэс-праект» не пазней за 17:00 31 сакавіка 2018 года.


Найк — это легендарная компания, которая получила популярность по всему миру. А кроссовки Nike Cortez изначально были предназначены для бега, но по прошествии времени претерпели ряд изменений. Теперь это универсальные кроссовки, стильные и удобные.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024