ААТ «Гродна Азот» праводзіць адкрыты конкурсны адбор праектаў (бізнес-ідэй) з прызавым фондам у 8000 беларускіх рублёў і магчымасцю ўзначаліць свой накірунак дзейнасці ў сацыяльнай сферы ААТ «Гродна Азот» або унітарнага прадпрыемства «АзотСервіс» альбо пабудовы новага бізнес-напрамку з магчымым вылучэннем у самастойнае прадпрыемства.
Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў уключна, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (рэзідэнты Рэспублікі Беларусь) без прафесійных абмежаванняў. У конкурсе могуць прымаць удзел групы грамадзян, якія маюць у сваім складзе не больш за трох чалавек.
Патрабаванні да праекта:
арыгінальнасць;
якасць прапрацоўкі асноўных этапаў плана рэалізацыі і бюджэту праекта;
перспектыўнасць ідэі на рынку.
Конкурсны адбор складаецца з двух этапаў:
I этап — экспертыза ідэй і праектаў на падставе пададзенай заяўкі і апісання. Экспертамі правяраецца паўната і адэкватнасць інфармацыі, прадстаўленай у заяўцы і апісанні праекта, у адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу. Па выніках I этапу праводзіцца адбор ідэй і праектаў для публічнай абароны.
II этап — экспертыза праектаў конкурснай камісіяй на падставе публічнай абароны (праводзіцца ў фармаце прэзентацыі).
Акрамя прэзентацыі праекта ўдзельнік конкурсу рыхтуе і прадстаўляе ў конкурсную камісію фінансава-эканамічную мадэль праекта (бізнэс-план) у адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі арганізатара.
ААТ «Гродна Азот» гатова аказаць кансультацыйную і метадалагічную дапамогу ў складанні бізнес-плана праекта (ідэі). Тэл. для даведак:
Заяўку, якая ўключае заяву ўдзельніка і апісанне праекта (ідэі) неабходна накіраваць на e-mail: [email protected], [email protected] або на папяровым носьбіце па адрасе: пр. Касманаўтаў, 100, г. Гродна, 230 013 з пазнакай «У конкурсную камісію па правядзенні конкурсу на лепшы бізнэс-праект» не пазней за 17:00 31 сакавіка 2018 года.
Найк — это легендарная компания, которая получила популярность по всему миру. А кроссовки Nike Cortez изначально были предназначены для бега, но по прошествии времени претерпели ряд изменений. Теперь это универсальные кроссовки, стильные и удобные.