Польскія ўлады забараняюць гандаль па нядзелях у крамах, а бізнес ўжо сцяміў, куды перанесці ў гэтыя дні продаж тэлевізараў, каўбас і ўсяго астатняга, піша euroby.info.
Фірма «Orlen», якая валодае шырокай сеткай аўтазаправачных станцый у Польшчы, пачала пашыраць асартымент тавару на паліцах сваіх мінімаркетаў, якія ёсць практычна на ўсіх аўтазапраўках. Не выключана, што хутка іх крамы ператворацца ў максімаркеты, бо ўжо вядома, пакупнікам на АЗС акрамя бензіну будуць прапаноўваць такія тавары як абутак, мяса, каўбасы, біжутэрыю і нават прадметы бытавой тэхнікі.
Аўтазаправачныя станцыі - гэта адно з месцаў (яшчэ ёсць вакзалы, аэрапорты), дзе дазволена гандляваць у любую нядзелю месяца.
З сакавіка 2018 года крамы будуць адкрытыя толькі ў першую і апошнюю нядзелю месяца. З 2019-га — толькі ў апошнюю. У 2020-м крамы будуць закрытыя ва ўсе нядзелі.
[irp posts="43 678″ name="Польшча паступова забароніць гандаль у нядзелю. 30 месцаў, дзе можна будзе штосьці набыць у сёмы дзень"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…