Патанцаваць у выходныя запрашае DanceWeekend

У выходныя 27 і 28 студзеня ДОМ46 запрашае танцораў рознага ўзроўню на майстар-класы па тэхніцы contemporary dance і партнёрынгу ад стваральніцы тэатра сучаснага танца SKYLINE Ірыны Шырокай і танцоркі SKVO’S Dance company Вольгі Рабецкай. У праграме таксама адкрыццё фотапраекта Вольгі Рабецкой «Працэс».

Танцоркі прыязджаюць з Мінска і хочуць падзяліцца сваім вопытам, эксперыментамі і адкрыццямі з тымі, хто хоча блізка пазнаёміцца ​​са сваім целам.

Ірына Шырокая
Ірына Шырокая, тэхніка contemporary dance: «У сваім класе асаблівы акцэнт я стаўлю на «цялеснасць» — паняцце, якое я разглядаю ў кантэксце тэхнічных і пачуццёвых магчымасцяў выканаўцы. Пачынаючы з інтэнсіўнага класа на разагрэў, мы плаўна пяройдзем да імправізацыі ў прапанаваных мною задачах, а потым зноў вернемся да тэхнічнага класу.

Я хачу стварыць нешта накшталт бесперапыннай танцавальнай лабараторыі, вынікам якой, магчыма, стане невялікая мініяцюра з вашым чытаннем задач ўнутры. Таксама я прапаную для «пратанцоўвання» і аналізу ўсіх магчымасцяў свой асабісты харэаграфічны матэрыял, створаны на рэпетыцыях з тэатрам танца SKYLINE Dance Theatre".

Вольга Рабецкая
Вольга Рабецкая, партнёрынг: «Хачу падзяліцца ведамі па партнёрынгу ад танцавальнай кампаніі Ultima Vez, атрыманымі на тыднёвых інтэнсівах у Вене і Брусэлі, а таксама перадаць уласныя адчуванні, сфармаваныя і пражытыя ўжо пасля наведвання класаў.

Нас чакае работа ў парах, будзем вывучаць базавыя прынцыпы ўзаемадзеяння і на іх аснове выконваць розныя задачы, падтрымкі. Мы навучымся адчуваць вагу ўласнага цела і паспрабуем ім кіраваць праз узаемадзеянне з партнёрам. А яшчэ разгледзім такія аспекты, як адказнасць, ініцыятыва, абарона і давер у парнай рабоце. Праз цела партнёра будзем вывучаць сваё ўласнае".

Увечары 28 студзеня адбудзецца адкрыццё фотапраекта Вольгі Рабецкай «Працэс», прысвечанага эксперыментам з танцавальнай формай і цялеснымі задачамі.

«Спантаннасць, стан пошуку і незавершанасці - самыя каштоўныя складнікі працэсу. Цікава спрабаваць рухацца далей звыклых формаў і станаў, невядомасць прыцягвае. Самааддача танцораў, адсутнасць страху і любоў да танца робіць працэс лёгкім і здымае любыя рамкі. Нам не сумна ў працэсе, і гэта важна».

Калі:

27 і 28 студзеня

15:00 — 16:30 — Тэхніка contemporary dance (Іра Шырокая)

17:00 — 19:00 — Партнёрынг (Оля Рабецкая і Іра Шырокая)

28 студзеня

20:00 — адкрыццё фотапраекта «Працэс» (аўтар Оля Рабецкая)

Дзе:

ДОМ46 (чорная зала), вул. Лелявеля, 46

Цана:

Увесь курс  — 40 руб.

Адзін занятак — 12 руб.

Папярэдні запіс на майстар-класы па тэлефону +375 29 5 800 882 (Жэня)


Если вы хотите выехать коллективом на природу, то наверняка вам понадобятся одноразовые стаканчики. А разливать горячие напитки лучше в гофро-стаканчики, которые состоят из нескольких слоев.Смотрите здесь широкий выбор стаканчиков по самой привлекательной цене.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025