Калі скончаны навагоднія святы для дзяцей, самы час даць магчымасць на адпачынак і дарослым. Іх 12 студзеня запрасілі адзначыць стары Новы год у тэатры лялек. Дарослыя «зайчыкі» і «сняжынкі» весяліліся з казачнымі героямі, клікалі дзеда Мароза і прасілі ёлачку загарэцца.
Паразважаць пра нелагічнае, але любімае свята запрашаў гасцей тэатра канферансье канцэрта Аляксандр Енджэеўскі. Ён маляўніча распавядаў, як натоўп Дзедаў Марозаў няспешна ідзе на поўнач з пустымі мяхамі. І як на трынаццаты дзень падарожжа дзядулькі мусяць развярнуцца і вярнуцца парадаваць нас яшчэ раз.
І хаця свята выпадае на перыяд паміж палучкай і авансам, гэта, меркаваннем большасці Дзедаў Марозаў з глядзельнай залы, не нагода для суму. Калі яшчэ засталіся пару леташніх мандарынак і добры настрой, то свята можна працягваць.
У гэтым запэўніў гледачоў і стара-навагодні канцэрт ад актораў тэатра.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…