У Лідскім раёне падчас пажару загінула сямейная пара

Муж і жонка загінулі падчас пажару ў Лідскім раёне, піша БЕЛТА.

Паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Яўсеевічы Лідскага раёна выратавальнікі атрымалі 11 студзеня ў 16.54. Падчас яго загінулі 72-гадовая гаспадыня дома і яе 83-гадовы муж. Агонь знішчыў дах, перакрыцце, маёмасць і пашкодзіў сцены. Прычыну пажару пакуль высвятляюць.

Усяго за мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці адбылося 6 пажараў. Дзякуючы таму, што спрацавалі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, выратавалі двух чалавек.

[irp posts="45 692″ name="Першы пажар 2018 года: з кватэры шматпавярховіка выратавалі чатырох чалавек «]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024