«Кожны варты быць шчаслівым». Цыкл семінараў па філасофіі жыцця пройдзе ў «Партале»

«Кожны чалавек, незалежна ад, таго, у якім пункце развіцця ён зараз знаходзіцца, можа пачаць рух уверх, да духоўнасці, — лічыць Павел Брылёў. — Толькі для аднаго першым крокам будзе ранішняя гімнастыка, для другога — абмежаванне ў ежы, а для трэцяга — паход з сям’ёй у лес па зарад эмоцый». Зацікаўленых у тым, як зрабіць жыццё больш шчаслівым і гарманічным, Павел запрашае на сустрэчы ў цэнтры адпачынку і развіцця «Партал». Першы семінар адбудзецца 16 студзеня.

«Любоў - гэта дзеяслоў»

Павел Брылёў, вядучы цыкла семінараў па філасофіі жыцця і Іван Петушок, кіраўнік цэнтра адпачынку і развіцця «Партал»
На думку Паўла, чалавеку патрэбны ў жыцці толькі дзве рэчы — дарыць любоў і прымаць любоў. «Любоў - гэта дзеяслоў, — кажа Павел, — гэта бясконцае самаахвяраванне і здольнасць дараваць». З іншага боку — гэта тая форма супрацы, каторую трэба ўмець наладжваць паміж людзьмі.

[irp posts="38 166″ name=""О, Пітамбара, Харэ Крышна, прывітанне". Хто гэты крышнаіт на Савецкай?"]

«Кожны чалавек у нашым жыцці варты, каб падарыць яму часцінку любові». Пытанне ў тым, каб правільна выбраць дыстанцыю да кожнага, з кім зводзіць лёс. Бо калі набліжаць далёкіх і аддаляць блізкіх, то можна атрымаць праблемы.

«Людзям хочацца жыць у асалодзе, але асалода ў жыцці чаргуецца з пакутамі. Гэты свет такі, нам яго не перарабіць. Але любоў і служэнне маюць іншую прыроду. Нам трэба навучыцца любіць сябе, сваю сям’ю, грамадства і цэлы сусвет, навучыцца быць шчаслівымі».

Павел мае педагагічную адукацыю і раней даследаваў пытанні гуманнага падыходу ў фізічнай падрыхтоўцы. Таксама ен мае досвед вывучэння філасофіі розных традыцый і рэлігій ды вялікі вопыт камунікацыі з людзьмі. Надалей ён плануе запрашаць на семінары прадстаўнікоў розных веравызнанняў. Гэта не толькі пашырыць веды, але і дапаможа напрацаыаць талерантнае стаўленне паміж людзьмі розных нацый і веравызнанняў.

«Каб дайсці да вытока, трэба рухацца супраць плыні»

«Чаму людзі часам не хочуць ісці да філасофіі ці рэлігіі? Яны апасаюцца, што гэта моцна абмяжуе іх свабоду. Але гэта — як правілы дарожнага руху. Цябе ўсё абмяжоўвае — дарога, разметка, светлафоры, знакі. Але ў выніку выканання правілаў ты камфортна рухаешся па дарозе. У жыцці тое ж самае. Правілы і прадпісанні дапамагаюць нам камфортна рухацца, не шкодзіць, не здзяйсняць аварый».

Сустрэчы, на думку Паўла, дапамогуць знайсці адказы на многія пытанні і, скарыстаўшыся досведам папярэдніх пакаленняў, выпрацаваць для сябе пэўныя правілы існавання ў свеце.

Нават, калі навучанне і падаецца складаным, заняцца ім варта, мяркуе Павел. «Каб дайсці да вытоку, трэба рухацца супраць плыні. Хоць па цячэнні - лягчэй».


Сустрэчы з Паўлам Брылёвым будуць праходзіць у «Партале» 1−2 разы на тыдзень, па вечарах. Першая сустрэча пройдзе 16 студзеня ў 18.00.

Абавязковай фіксаванай платы за ўдзел няма. Ахвотныя могуць зрабіць дабрачынныя ахвяраванні.


youtu.be/OdcZEeBEAMo

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025