У горадзе не рэдка здараюцца выпадкі, калі падчас паездкі ў таксі пасажыры забываюць свае рэчы. Некалькі тыдняў таму ў Гродне 27-гадовы малады чалавек забыўся на заднім сядзенні аўтамабіля таксі свой iPhone 6, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Наступным пасажырам гэтай машыны была 20-гадовая грамадзянка Туркменістана, студэнтка аднай з ВНУ горада. Яна ацаніла падарунак лёсу, які каштуе некалькі сотняў даляраў, і пакінула тэлефон сабе.
Як правіла, у выхадныя замовы ў службу таксі паступаюць адна за адной, і кіроўцы, высадзіўшы адных пасажыраў, адразу едуць па іншых, таму не заўсёды паспяваюць агледзець салон.
Пазней уласнік тэлефона сам звярнуўся ў міліцыю. Дзяўчыну, якая вырашыла прысвоіць чужы iPhone, знайшлі хутка. Зараз у дачыненні да яе ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…