З 10 студзеня пачаліся першыя працы па падрыхтоўцы тэрыторыі на вуліцы Дарвіна да будучай назіральнай пляцоўцы. Работамі займаецца «Рэмбудаўтадар».
Абсталяваная назіральная пляцоўка з адмысловым біноклем з’явіцца на ўзгорку над Старым мостам на вуліцы Дарвіна, адкуль адкрываецца цудоўны від на стары горад. З гэтых месцаў малявалі горад Адэльгаўзер, Макоўскі, Орда, пазней высокі бераг быў папулярны ў фатографаў.
[irp posts="25 627″ name="Юбілей адной гравюры, альбо чаму гродзенцам варта паказаць сваю годнасць"]
«На першым этапе мы пакуль дэмантуем непатрэбны асфальт. Што далей будзе — пакуль не ведаем, бо ў нас праекту на руках яшчэ няма», — адзначылі рабочыя «Рэмбудаўтадора».
Плануецца, што абсталяваную назіральную пляцоўку адкрыюць бліжэй да Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў першыя выходныя чэрвеня 2018. Яшчэ адну пляцоўку плануюць адкрыць у гэтым жа годзе на даху гандлёвага дома «Нёман».
[irp posts="36 352″ name="Аглядную пляцоўку з біноклем пабудуюць на Дарвіна ў 2018 годзе"]
Пляж вадасховішча Юбілейнага ў Гродне чакае мадэрнізацыя. З маштабных змяненняў - гульнявы пляж для дзяцей…
У судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Алега Жугжду. Верагодна, гэта галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра…
Рыхтаваць Гродна да свят сёлета пачалі прыкметна раней, каб усё паспець: плануюць у некалькі разоў…
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…