Новы кіраўнік МЗС Польшчы адклікаў свайго амбасадара ў Беларусі

Адным з першых рашэнняў новага кіраўніка польскай дыпламатыі міністра Яцка Чапутовіча стала адкліканне з пасады амбасадара РП у Беларусі Конрада Паўліка. Пра гэта неафіцыйна дазнаўся партал Kresy24.pl, выдаўцам якога з’яўляецца Фонд Свабода і Дэмакратыя, піша znadniemna.pl.

Конрад Паўлік павінен пакінуць амбасаду ў Мінску яшчэ ў студзені гэтага года. Партал нагадвае, што Конрад Паўлік быў прызначаны амбасадарам Польшчы ў Беларусі ў лютым 2016 года, а былы міністр замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі, прадстаўляючы паслам на Сейме Польшчы кандыдатуру Паўліка на пасаду амбасадара ў Мінску казаў, што ў адрозненне ад папярэднікаў кіруючая партыя Права і Справядлівасць не прасоўвае сваіх, а «цэніць вопыт, прафесіяналізм».

У сваю чаргу Конрад Паўлік казаў паслам камісіі, што «глыбока верыць, што мудрая і ўзважаная палітыка дазволіць паправіць сітуацыю польскай меншасці ў Беларусі, не пагаршаючы стасункаў з афіцыйным Мінскам» і абяцае падтрымку ўсіх дзяржаўных установаў і няўрадавых арганізацыяў, якія рэалізуюць праекты, адрасаваныя польскай меншасці ў Беларусі.

Ці выканаў абяцанні, задае пытанне партал Kresy24.pl і сам адказвае: «Хіба не да канца, калі ў снежні 2017 года Кіраўнічая Рада Саюзу палякаў у Беларусі ў адкрытым лісце звярнулася да амбасадара Паўліка са зваротам, каб у сваіх кантактах з прадстаўнікамі ўлад Беларусі больш актыўна падымаў пытанне, якое датычыцца легалізацыі ў Беларусі дзейнасці СПБ і яго выбраных на дэмакратычных выбарах уладаў на чале з Анжалікай Борыс».

Конрад Паўлік у 2008−2016 гадах працаваў у МЗС.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024