У канцы студзеня ў сакрэтным падземным бункеры каля вёскі Руткевічы ў Шчучынскім раёне пройдзе ўнікальная квэст-гульня, якую арганізуе турыстычная кампанія «ЛорыСтур». Яна ўзяла шэфства над гэтым гістарычным аб’ектам, піша «Дзянніца».

— «Зараз нашы аніматары працуюць над стварэннем захапляльных квэстаў, прайсці якія змогуць паспрабаваць усе ахвотныя, — кажа дырэктар турыстычнай кампаніі „ЛорыСтур“ Ларыса Ваўчок. — І калі дзіцячы варыянт гульні будуецца па прынцыпе „пытанне-адказ“, то дарослым у пошуках выхаду з бункера давядзецца паднапружыцца і разгадаць мноства галаваломак на працягу гадзіны. Толькі так можна будзе знайсці карту падземнага маршруту, адкрыць дзверы ва ўсе лакацыі, патрапіць у самае сэрца каманднага пункта і падняцца наверх. А мы ўжо пастараемся стварыць для ўдзельнікаў квэста адпаведную атмасферу ядзернага ўдару, які набліжаецца».

Галаваломкі на працягу гадзіны: пад Шчучынам адкрываюць падземны квэст-бункер

У сакрэтны падземны бункер ужо завозяць розныя экспанаты часоў «халоднай вайны»: вінтажны мэбля, супрацьгазы, рассакрэчаныя ваенныя карты, старыя тэлефоны. Плануецца нават усталяваць тут тэлетайп — спецыяльны тэлеграфны апарат з клавіятурай, каб запісваць літарамі паведамленні, якія прымаюцца.

[irp posts="43 322″ name="На млыне пад Лідай адкрылі камеру катаванняў і сярэднявечны квэст"]

— «Хутка мы правядзем ва ўсіх памяшканнях асвятленне, з якім могуць узнікаць часовыя „непаладкі“ падчас праходжання квэста, — расказвае пра некаторыя нюансы гульні Ларыса Ваўчок. — Таму, спускаючыся ў бункер, удзельнікі павінны быць гатовыя да нечаканасці. Ці варта казаць, што прыток адрэналіну ім забяспечаны»?!

Галаваломкі на працягу гадзіны: пад Шчучынам адкрываюць падземны квэст-бункер