Некалькі гадоў у Беларусі дзейнічае праграма па перасяленню беспрацоўных. У рэспубліканскім банку вакансій больш за 1600 прапаноў, за кожнай з якіх замацаваны квадратныя метры. Колькі гродзенцаў ўжо змяніла прапіску дзеля новага працоўнага месца, і чаму попыт на гэтую прапанову ў горадзе невысокі, разбіраўся «Гродна Плюс».
Спектр работ, як і ўзровень заробкаў, даволі разнастайны. Да прыкладу, кіроўца на раёне можа разлічваць на 500 рублёў, а вось галоўны ветурач ў гаспадарцы можа атрымліваць тысячу рублёў штомесяц. Галоўны бонус праграмы — жыллё. Адзінокім перасяленцам прапануюць пакой ці кватэру, а сем'і могуць разлічваць на ўласны дом.
— «Пры перасяленні грамадзян у сельскую мясцовасць, ім выплачваецца матэрыяльная дапамога 1780 рублёў. Пры пераездзе з горада ў горад выплачваецца 1384 рубля. Матэрыяльная дапамога з’яўляецца бязвыплатнай, пры ўмове, што на новым працоўным месцы грамадзянін прапрацуе не менш аднаго года. Як правіла, падшукваецца працоўнае месца і жонцы або мужу, і выплачваецца аналагічная матэрыяльная дапамога,» — расказвае Віктар Кісялёў, загадчык сектара ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама.
У 2017 годзе прапановай атрымаць працу і жыллё ў іншым месцы скарысталіся толькі тры гродзенцы. Такі сціплы попыт у цэнтры занятасці тлумачаць адсутнасцю мабільнасці сярод тых, хто шукае працу. У пераважнай большасці гродзенцы, нават маючы ва ўласнасці толькі квадраты ў інтэрнаце, не хочуць пакідаць абласны цэнтр. Больш за тое, згаджаюцца на працу, размешчаную ў крокавай даступнасці. Хаця перасяленне зусім не азначае прапіску ў вёсцы. У банку вакансій сотні работ і ў гарадах. Так у мінулым годзе двое з сушукальнікаў з’ехалі ў Слонім і Масты.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…