Перамовы ў Эміратах і кухні эканом-класа: як гродзенскі «ЗОВ» выходзіць з крызісу

Некалькі гадоў таму гродзенская група мэблевых кампаній «ЗОВ» апынулася ў крытычным становішчы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. Тэмпы вытворчасці рэзка ўпалі, прыбыткі наблізіліся да нуля, работнікаў сталі звальняць.

Гэтыя праблемы пачаліся пасля таго, як у лютым 2015 года асноўнага ўладальніка Алега Зухавіцкага ўзялі пад варту. У траўні ён выйшаў на волю і праз некалькі тыдняў запусціў у Гродне новую фабрыку па вытворчасці вырабаў з натуральнага дрэва, кампенсаваўшы шкоду на суму каля 60 млрд рублёў. Але ў лістападзе 2015 года ізноў апынуўся ў няволі. КДБ падазраваў Зухавіцкага і яго кампаньёнаў у атрыманні ценявых даходаў з наступным вывадам сродкаў за межы краіны і нявыплатай падаткаў у асабліва буйным памеры. У жніўні 2016 года стала вядома, што матэрыялы па справе Зухавіцкага накіравалі ў пракуратуру для перадачы ў суд.

[irp posts="1480″ name="Гродзенскі бізнесмен Алег Зухавіцкі выйшаў на волю"]

Зараз прадпрыемства імкнецца аднавіць ранейшы калектыў, бо звольніліся амаль 600 чалавек. Тым, хто трапіў пад скарачэнне і вярнуўся, захавалі працоўны стаж і сацыяльныя гарантыі. Напрыклад, медыцынскую страхоўку для кожнага работніка.

Аднаўляць прыйшлося і вытворчасць: яе тэмпы знізіліся ў чатыры разы. А прыбыткі - амаль на 80% у месяц. Пачалі шукаць і новыя формы работы. Цяпер кухонныя гарнітуры не толькі элітныя, але і эканом.

Падрыў рэпутацыі кампаніі адбіўся на колькасці замоваў. Страцілі значную частку асноўнага расійскага рынку збыту і давялося шукаць новых партнёраў.


— «У нас ужо сёння ідуць Польшча, Германія, Літва, Латвія. У Эміратах у нас ідуць перамовы. Я думаю, што на працягу двух-трох месяцаў мы будзем там гандляваць,» — кажа Уладзімір Зухавіцкі, старшыня праўлення будаўніча-мэблевага аб’яднання.

[irp posts="1495″ name="Алег Зухавіцкі адразу пасля вяртання ў Гродна наведаў сінагогу"]

www.youtube.com/watch?v=SqGtbwsgje4

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025