Рэканструкцыя ахопіць як аўтамабільны, так і чыгуначны памежныя пераходы ў Кузніцы, дзе будзе ўсталяваны сканер для сканавання чыгуначных вагонаў за 22 мільёны злотых. Пра рэканструкцыю памежнай інфраструктуры ў Кузніцы гаварылі ўжо ў пачатку 2016 года, піша isokolka.eu.
Як распавядае Ганна Ідзькоўска, прэс-сакратар падляскага ваяводы, у 2018 годзе на аўтамабільным пешаходным пераходзе ў Кузніцы будзе ўсталявана сістэма бар’ераў, каб прадухіліць ўцёкі з памежнага пераходу. Сістэма будзе выконваць функцыю блакіроўкі пераходу ў надзвычайных сітуацыях, прадухіляючы гвалтоўнае перакрочванне польска-беларускай мяжы і пакіданне зоны пераходу да сканчэння памежнага агляду. Кошт гэтага праекта складае 3 043 221 злотых. Грошы паступаюць з Фонду ўнутранай бяспекі 2014−2020.
Ваяводства таксама хоча палепшыць дарогу паміж Кузніцай і Брузгамі ў Беларусі. За 1 805 328 еўра будзе рэканструяваны ўезд і выезд на мяжы з Беларуссю ў адпаведнасці з ўзгодненай канцэпцыяй чатырох палос у кожным кірунку, у тым ліку дзве для цяжкагрузаў. Таксама будзе паласа для дэзінфекцыі транспартных сродкаў і паласа для тых, хто перасякае мяжу пешшу.
2 130 178 еўра будзе каштаваць рэканструкцыя павільёнаў мытнага агляду разам з аўтамабільнымі вагамі. Мадэрнізацыі дачакаюцца чатыры будынкі мытна-пашпартнага кантролю, будуць пабудаваныя і новыя павільёны.
Інвестыцыі мусяць рэалізавацца цягам двух гадоў. Зараз ваявода знаходзіцца ў працэсе заключэння дамоваў. Сродкі для двух апошніх этапаў паходзяць з Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014−2020. Гэтыя этапы будуць рэалізаваныя сумесна з беларускімі партнёрамі.
Самыя буйныя інвестыцыі будуць укладзеныя ў чыгуначны памежны пераход у Кузніцы. У рамках сродкаў з дзяржаўнага бюджэту там будзе ўсталяваны сканер для сканавання чыгуначных вагонаў за 21 млн 744 тыс. злотых.
[irp posts="46 323″ name="Польскі дэпутат: ёсць верагоднасць, што пусцяць новы цягнік з Гродна да Шчэціна"]
Подарите радость и улыбки! Подарите букет цветов вашим любимым! Если вам интересно, как заказать цветы с доставкой, то можно узнать подробнее. Красивый букет скажет больше, чем слова.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…