Фота ілюстрацыйнае
У Гродзенскім раёне зарэгістраваны выпадак шаленства. З-за гэтага ў Путрышках аб’явілі двухмесячны карантын, піша «Перспектыва».
«Гаспадыня аднаго з падворкаў заўважыла за хлявамі на сваім участку труп лісы і неадкладна паведаміла ветэрынарам. Лабараторныя даследаванні паказалі: жывёла хварэла на шаленства,» — распавяла ветурач-эпізаатолаг Гродзенскай райветстанцыі Вольга Трафімава.
Невядома, з кім магла кантактаваць драпежніца, якая прыйшла з лесу, таму на працягу двух месяцаў у ачагу будуць праводзіць супрацьэпізаатычныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку пазапланавы адлоў бадзяжных жывёл і вакцынацыя хатніх гадаванцаў.
Дарэчы, у апошнія гады ў раёне спакойная сітуацыя з шаленствам. У мінулым годзе зарэгістравалі два выпадкі - у Скідзелі і Глінянах. Хутчэй за ўсё, свае вынікі дае прафілактычная работа, якая праводзіцца. Калісьці, успамінае суразмоўніца, у год рэгістравалі да 7−8 выпадкаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…