У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся AR-марафон па стварэнні дадаткаў дапоўненай рэальнасці для мабільных платформ. Фінальны тур спаборніцтва прайшоў на факультэце матэматыкі і інфарматыкі, піша grsu.by.
Такі марафон праходзіў у Беларусі ў другі раз, традыцыйным партнёрам спаборніцтва выступіла кампанія Visor Games.
У фінале ўзялі ўдзел 10 праектаў - пераможцы адборачнага этапу. Удзельнікам каманд-фіналістаў далі 15 дзён на тое, каб асэнсаваць і развіць свае ідэі. Распрацоўкі студэнтаў былі звязаны са сферай гульняў, харчавання, таксама былі прадстаўлены мабільныя дадаткі для навукі і вучобы.
Лепшай распрацоўкай AR-марафона, на думку экспертаў, стаў праект «Што мы толькі не ямо …» студэнтаў Дзмітрыя Болдака, Максіма Будзько, Максіма Арла і Аляксандра Іоды. Дадатак хлопцаў дазваляе ацэньваць «шкоднасць» прадукта, які купляецца, зыходзячы з яго складу.
— Для таго, каб даведацца, наколькі карысны ці не карысны набываны прадукт, карыстальніку неабходна сфатаграфаваць упакоўку са складам, пасля чаго дадатак прачытае склад і выведзе інфармацыю пра дабаўкі, якія ў ім змяшчаюцца. Таксама выставіць ацэнку небяспекі і наглядна пакажа, на які з органаў прадукт дрэнна ўплывае, — распавёў капітан каманды Дзмітрый Болдак.
За сваю распрацоўку каманда атрымала галоўны прыз — гульнявую прыстаўку Nintendo Switch.
Другое месца размеркавалася паміж двума камандамі, якія ў падарунак атрымалі акуляры дапоўненай рэальнасці Fibrum Pro.
Хлопцы з «ATuring» — Ілля Валенцюкевіч, Аляксей Васільеў, Міхаіл Гішкелюк і Грынко Аляксей — распрацавалі праект «Who To Be?»
— Наша каманда вылучалася з ліку фіналістаў. У сваёй працы мы прытрымліваліся прынцыпу «Just for fun» — усё дзеля жарту, забавы. Мы ўбачылі, як жыва аўдыторыя рэагуе на наш прадукт, знайшлася велізарная колькасць жадаючых пратэставаць дадатак на сабе, які дазваляе «вызначыць» будучую прафесію па фатаграфіі чалавека, — падзяліўся капітан Ілля Валенцюкевіч.
[irp posts="18 395″ name="Інавацыйны але ці патрэбны? Студэнты з ГрДУ ствараюць для музеяў гіды з дапоўненай рэальнасцю"]
Яшчэ адзін дадатак «Extra Food» прадставіла каманда «IWTFO» у складзе Аляксея Шэўчыка і Іллі Новака. Дадатак дапамагае вызначыць каларыйнасць ежы па фотаздымках.
Если вы собираетесь посетить страны Шенгена, то вам необходима виза. Узнать о том, как можно быстрее оформить визу можно здесьwww.mfcvisa.ru. Получите мультивизу на максимальный срок.