Чаму ў мінулым годзе ў Гродне не здалі ніводнага арэнднага дома?

У Гродне за пяць мінулых гадоў з’явілася больш за 3 тысячы арэндных кватэр. У гэтую лічбу ўваходзяць і практычна новыя «квадраты», і хрушчоўкі, якія пабачылі жыццёвых гісторый, брэжнеўкі, а то і зусім дарэвалюцыйныя «рарытэты» без выгод, піша «Беларусь сёння».

Цэнавы фактар

— Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца 1-пакаёвыя кватэры з маленькай плошчай. Пры гэтым на «аднапакаёўкі» прэтэндуюць тыя, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў з 2006−2007 гадоў. Справа ў тым, што пры арэндзе малагабарытных кватэр грамадзяне не здымаюцца з чаргі (да 15 метраў на чалавека). Нядрэнна разыходзяцца і «двушкі». На іх могуць разлічваць чаргавікі 2011−2013 гадоў. А вось 3-пакаёвыя бяруць без вялікай ахвоты. Такія кватэры пры адсутнасці ахвотных са спісу тых, якія маюць патрэбу, можа атрымаць любы. Квадратныя метры з пячным ацяпленнем і пакоі размеркаваць цяжэй за ўсё, — расказвае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Хаменя.

У мінулым годзе ў Гродне паменшылі арэндную плату за кошт зніжэння каэфіцыента з 0,75 да 0,6. У цэлым ёсць дзве катэгорыі арэндных кватэр: адны даюць на агульных падставах, іншыя прызначаны для льготных катэгорый грамадзян. У такіх каэфіцыент наогул 0,1. Таксама ёсць два віды жылых памяшканняў: кватэры, якія перайшлі ў арэнду з катэгорыі былых службовых, і дзяржаўны жыллёвы фонд, які з 1 чэрвеня 2016 га перайшоў у разрад арэнднага. Гэтыя кватэры для іх насельнікаў таксама здаюцца па льготнай цане.

Атрымліваецца, уся справа ў цане? Інакш чаму дзяржаўныя арэндныя кватэры разыходзяцца, як гарачыя піражкі? Самі жыхары сцвярджаюць: акрамя кошту вялікае значэнне мае стабільнасць. Бо прыватнік ў любы момант можа перадумаць здаваць жыллё.

Бюджэтныя паверхі

Першы шматпавярховік для здачы ў арэнду ў новым мікрараёне Гродна пабудавалі ў 2012 годзе. Пасля чаго кожны год здавалася па некалькі дамоў. У 2017 годзе на Гродзеншчыне планавалі ўвесці ў строй 24 000 квадратных метраў арэнднага жылля. Лічба, у параўнанні з мінулымі гадамі, дастаткова сціплая.

150 арэндных кватэр, якія вызваліліся, імгненна знайшлі новых жыхароў. Нават жылыя памяшканні, дзе няма ацяплення, халоднай ці гарачай вады і каналізацыі, знайшлі часовых гаспадароў. Да таго ж, арэндная плата ў такім жыллі памяншаецца на 10% за кожны адсутны від інжынернай сістэмы. У снежні мінулага года ў Гродне планавалі здаць новы арэндны дом у Калбасіно з вялікай колькасцю папулярных аднапакаёвых кватэр. Але гродзенцы так і не дачакаліся ключоў ад новенькіх арэндных кватэр. Чаму?

На думку намесніка старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Халімоненка, шмат у чым гэта звязана са з’яўленнем новай сістэмы дзяржаўнай падтрымкі, якая да 2020 года поўнасцю заменіць льготнае крэдытаванне:

-Усе мінулыя гады, без выключэння, у Гродне здаваліся такія дамы. У 2017 годзе з-за праблем з фінансаваннем не атрымалася здаць 108-кватэрны дом, які будуецца ў раёне Калбасіно. Ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў першым паўгоддзі 2018 года. Плануем пераключыць сваю ўвагу і на раённыя цэнтры. Туды таксама неабходна прыцягваць спецыялістаў, у тым ліку бюджэтнай сферы.

[irp posts="46 449″ name="Ушчыльняюць прыватны сектар: шматпавярховікі па сучаснай тэхналогіі пабудуюць на Савецкіх пагранічнікаў"]

Дзяржаве выгадна будаваць арэндныя дамы і для прыцягнення спецыялістаў у розныя сферы дзейнасці. У прыклад можна прывесці Астравецкую АЭС, дзе для будаўнікоў штогод здаюцца дзясяткі квадратных метраў жылля.

У планах на гэты год лічба ўзрасла да 40 000 квадратных метраў. Дамы будуць будаваць за кошт сродкаў абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. Большую частку арэнднага жылля, па традыцыі апошніх гадоў, узвядуць у горадзе атамшчыкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024