Увесну Лідскі лясгас высадзіць самы старажытны від на Зямлі - гінкго білоба. Гэтыя дрэвы з’яўляюцца помнікам прыроды сусветнага значэння і занесены ў Чырвоную кнігу свету, піша «Лідская газета».
Экзатычную для нашай краіны расліну лясгас набыў у канцы восені ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Як распавёў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Лідскага лясгаса Чэслаў Борка, гінкго білоба купілі ў колькасці двух дрэў і высадзяць вясной у раёне алеі любові.
— Цікава, што калісьці гэтае дрэва ўжо расло ў парку «Горні», — пракаментаваў Чэслаў Міхайлавіч. — Гэта засведчана ў старадаўняй кнізе пра паркі Беларусі, якую напісаў спецыяліст па азеляненні Федарчук.
Гінкго білоба (Ginkgo biloba) — Рэліктавае дрэва, якое дажыло з мезазойскай эры да нашых часоў. Яго яшчэ называюць дрэвам дыназаўра. А даоскія манахі лічылі гэтую расліну сімвалам энергіі інь і янь, мяркуючы, што дрэва — захавальнік мудрасці, а таксама любові. Гінкго білоба можа дасягаць вышыні 30−40 метраў.
[irp posts="41 796″ name="Пад Лідай стварылі першы ў Беларусі квэст-лабірынт з жывых туяў"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…