Сёлета МТС запусціць 4G у шэрагу гарадоў і мястэчак Гродзенскай вобласці

У першым паўгоддзі новага года МТС плануе запусціць паслугі LTE у 80 новых гарадах і пасёлках Беларусі, дадатковыя базавыя станцыі запрацуюць і там, дзе ўжо ёсць 4G. У выніку сувязь новага пакалення стане даступная 70% жыхароў усёй краіны, у тым ліку 95% гарадскога насельніцтва.

Карыстацца перавагамі тэхналогіі змогуць не толькі ў Мінску і абласцях, але і практычна ва ўсіх раённых цэнтрах Беларусі. Усяго ў першым паўгоддзі 2018 г. на 4G-карце МТС з’явіцца 650 новых базавых станцый LTE, сёння іх больш за 800, такім чынам іх колькасць вырасце амаль на 80%.

Сёння паслугамі 4G ад МТС карыстаюцца жыхары каля сотні населеных пунктаў краіны, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах.

«Попыт на доступ у інтэрнет па тэхналогіі 4G расце. За год колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ў сеткі 4G МТС павялічылася ў 3 разы. Улічваючы патрэбы нашых абанентаў, мы пастаянна ствараем і паляпшаем свае прапановы. Так, напрыклад, мы запусцілі «Безлимитище» і акцыю «Тройное Безлимитище». Тэхналогія 4G дазваляе нашым абанентам карыстацца самымі сучаснымі паслугамі і сэрвісамі: з камфортам глядзець відэа онлайн, слухаць любімыя трэкі з дапамогай сэрвісу «МТС Music», глядзець перадачы па «МТС ТВ», — адзначыў кіраўнік дэпартамента маркетынгу МТС Дзяніс Цярэшчанка.

Галоўныя перавагі 4G

4G — гэта тэхналогія, якая адрозніваецца ад 3G і 2G больш высокімі хуткасцямі перадачы дадзеных і меншым часам чакання адказу ад сеткі (пінг).

Каб даведацца, ці падтрымлівае смартфон сетку 4G, набярыце *464# і націсніце Выклік. А пры куплі новай прылады звярніце ўвагу на характарыстыкі: неабходная падтрымка 4G (дыяпазоне 1800 МГц, band 3).

Асноўныя пляцоўкі новых базавых станцый LTE у Гродзенскай вобласци: Іўе, Воранава, Ашмяны, Дзятлава, Навагрудак, Зэльва, Малахавіч.

Таксама ў новым годзе 4G ад МТС запрацуе на некаторых магістралях і сацыяльна значных аб’ектах краіны. Усе працы па развіцці сеткі праводзяцца ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам Беларусі beCloud.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025