30 школьнікаў з Гродзеншчыны перамаглі ў першым этапе конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі рэспубліканска конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Канкурсанты размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак. Агулам на конкурс даслалі 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Гродна і Гродзенскай вобласці заявілі на конкурс 304 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу.

У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар ​​часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч. Яны вызначылі па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу.

«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй», — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы Уладзімір Ліпскі.

Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom. «Мы рады, што праект „Чытаем па-беларуску з velcom“ адкрывае для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстоўвае магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі», — адзначылі ў velcom.

З Гродна ў фінал прайшлі 13 відэа, астатнія прадстаўляюць Ашмяны, Ліду, Шчучын, Слонім, Смаргонь і іншыя гарады і вёскі. Пермаожцаў першага этапа запросяць на абласны фінал конкурсу, які пройдзе ў Гродне.

«Было вельмі цікава назіраць за тым, як кожны імкнецца вылучыцца і ўпрыгожыць свой выступ. Дзякуй усім удзельнікам за такую ​​ўвагу да праекта і за іх талент, які па-сапраўднаму парадаваў журы конкурсу,»— пракаментаваў акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт.

www.youtube.com/watch?v=J88MrAQkpzA

www.youtube.com/watch?v=_5hhQIlNRnE

www.youtube.com/watch?v=07XqitrLuX0

Падчас першага этапу конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя. Сваё прачытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач», «Мінск», працоўныя калектывы «МТЗ» і «ММЗ», маладыя паэты, студэнты БДУ.

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытачы выступяць непасрэдна перад журы. Па выніках фіналу пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна ўзнагародзяць сучаснымі смартфонамі і пазмагаюцца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 года, пераможцам конкурсу ўручаць смартфоны маркі Apple.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024