
Два гады таму польская прафесарка Марыя Каламайска-Саед знайшла ў Гродне скрыню старадаўніх дакументаў - частку архіву гродзенскага кляштара брыгітак. Каштоўныя дакументы, якія рассыпаліся ў руках, удалося захаваць дзякуючы ўдзелу Музея Падляшскага ў Беластоку, піша Gazeta Wyborcza.
Прафесар Каламайска-Саед — гісторык мастацтва, супрацоўніца польскай Акадэміі навук, якая даследавала помнікі сакральнай архітэктуры на ўсходзе былой Рэчы Паспалітай. Яна даследавала многія касцёлы Беларусі і даўно супрацоўнічае з Музеем Падляшскім. Знайшоўшы каштоўныя дакументы ў Гродне, яна адразу звязалася з музеем. Беластоцкая ўстанова ў рамках міністэрскіх праграм атрымлівае гранты на такую дзейнасць — ратаванне польскай спадчыны за межамі Польшчы.
Дырэктар музея Анджэй Лехоўскі кажа, што не задумваўся ані на хвіліну:
«Нельга было чакаць, папера літаральна рассыпалася ў руках».
Музей атрымаў 28 тысяч злотых ад Міністэрства культуры, яшчэ частку грошай выдзелілі улады Падляшскага ваяводства. Агулам праца каштавала больш за 30 тыс. злотых.
Выратаваныя дакументы вернуцца ў Гродна — у Гісторыка-археалагічны музей. У канцы 2018 года там нават можа прайсці выстава, прысвечаная выратаванаму архіву брыгітак. У Беластоку застануцца копіі дакументаў, іх перавядуць у лічбавы фармат і перададуць у дзяржаўны архіў.Усяго ў Гродне былі знойдзены 497 картак дакументаў. Іх аднаўляла спецыялізаваная рэстаўрацыйная майстэрня з Варшавы.
Але гэта толькі дробная частка архіву кляштара. Рэшта наогул загінула невядома дзе. А там былі надзвычай каштоўныя кнігі і дакументы.
Захаваныя дакументы паходзяць з розных эпох — ад 16 да 20 ст. Сярод іх — правілы ордэну, падрабязныя рэгламенты жыцця манашак, зборнікі малітваў і спеваў, спісы нерухомасці, што належала да кляштара.
Частка дакументаў па-польску, частка па-руску. На польскай мове вялася ўнутраная перапіска, на рускай — перапіска з чыноўнікамі. Ёсць запісы аб аплаце «за свечкі», «крупу», «за бычка-адналетка».
Каштоўны архіў брыгітак, які ствараўся ад 1634 года, калі паўстаў кляштар у Гродне, каталагізавалі манашкі назарэтанкі ў 1925 годзе. Пасля 1950 года, калі кляштар перарабілі на псіхіятрычны шпіталь, вялікая частка архіву загінула.
У аўторак, 2 снежня, на партале Дзяржаўнай службы занятасці з'явілася вакансія з заробкам у 40…
Беспілотнік, які 30 лістапада ўпаў у Гродне, вырабіла літоўская кампанія Granta Autonomy, сцвярджаюць беларускія ўлады.…
Гродзенскі блогер TOP_XA4 просіць за 30-секундны рэкламны рылс 200 рублёў. Відэамэйкер, на якога ў Instagram…
Скідзельскі лясгас будзе прадаваць навагоднія ялінкі ў Гродне з 20 да 30 снежня. Для гараджан…
Квіз "VSпомнить VSё" у Гродне вяртаецца. Ён будзе праходзіць у новым месцы і два дні…
Збор для 9-гадовага гродзенца Вані Сцяцэнкі з цягліцавай дыстрафіяй Дзюшэна-Бэкера закрыты, паведаміў 1 снежня Следчы…