Некаторыя гарады ў Польшчы плануюць увесці гэтак званыя чыстыя транспартныя зоны. Права на бясплатны ўезд у гэтыя тэрыторыі атрымаюць выключна электрычныя транспартныя сродкі або аўтамабілі, якія ў якасці паліва выкарыстоўваюць вадарод і прыродны газ, паведамляе «Польскае радыё».
Чыстыя транспартныя зоны плануюцца, між іншым, у Варшаве, Познані, Кракаве і Закапанэ. Аплаты вызначаць мясцовыя органы ўлады. Максімальна яны складуць да 30 злотых (больш за 7 эўра). За ўезд без аплаты штраф складзе 500 злотых (амаль 120,5 эўра).
Праект накіраваны на паляпшэнне якасці паветра ў гарадах. Напрыклад, у Варшаве аўтамабілі адказваюць за 60% забруджання паветра.
Платны ўезд у цэнтр горада з’яўляецца адным з метадаў зніжэння транспартнай плыні, які выкарыстоўваецца ў міжнароднай практыцы. Аплату за ўезд у цэнтр горада патрабуюць у Лондане, Сінгапуры, Сан-Францыска, Мілане, Стакгольме, гэтак і ў невялікіх гарадах — латыскай Рызе ці нарвежскім Транхейме.