Людзі і справы

Суд па справе гібелі рабочых на «Гродна Азот» прыпынілі: з’явіліся новыя сумневы ў вінаватасці майстра

Разгляд справы аб здарэнні на ААТ «Гродна Азот», калі загінулі двое рабочых, прыпынілі на пачатку снежня. У суда з’явіліся сумневы, што трагедыя адбылася з-за пажару.

Падставай для сумневаў сталася апытанне спецыяліста Універсітэта грамадзянскай абароны МНС з Мінска.

— Ён патлумачыў, што іскра, або металічная капля ад газавага разака пры сваёй масе і хуткасці магла і не прапаліць кардон і поліэтыленавую плёнку, якімі было накрытае небяспечнае рэчыва гідраксіламінсульфат (або ГАС). Па словах спецыяліста, рэчыва ГАС даследавана вельмі мала, невядома, якія фактары маглі выклікаць яго расклад, — распавёў адвакат абвінавачанага з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Мікалай Сідорчык.

Аднак па асноўнай версіі следства, менавіта іскра выклікала пажар, а з-за высокай тэмпературы адбыўся расклад ГАС. Прадуктамі яго раскладу і атруціліся рабочыя.

Патрэбны дадатковы аналіз

Суд па хадайніцтве пракурора вырашыў правесці дадатковы аналіз, які высветліць, ці магла іскра выклікаць пажар. Цяпер чакаюць адказу з мінскага МНС.

— Пасля гэтага суд збярэцца зноў, каб вырашыць, што рабіць далей. Пакуль у суда няма спецыяліста, які мог бы патлумачыць, што акрамя іскры можа выклікаць расклад ГАС. Судовае расследаванне працягваецца, — дадаў Мікалай Сідорчык.

Што здарылася

Здарэнне адбылося 6 чэрвеня 2016 года. Падчас працаў у цэху адбыўся расклад небяспечнага рэчыва ў выглядзе воблака або дыму. Ад яго пароў двое рабочых 28 і 35 год загінулі на месцы, яшчэ трое пацярпелі. У выніку расследавання абвінавачванне прад’явілі маладому майстру, які ў той час разам са сваёй брыгадай праводзіў у гэтым цэху працы з газавым разаком. Суд пачаўся ў канцы жніўня і да перапынку цягнуўся амаль 3,5 месяцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024