На 1 студзеня гэтага года на ўліку ў службе занятасці Гродна стаялі 954 беспрацоўныя, што на 668 чалавек меней, чым у мінулым годзе. Колькі вакансій прапануе служба занятасці, якія спецыяльнасці самыя запатрабаваныя і які памер субсідый можна атрымаць на сваю справу, даведваўся «Гродна Плюс».
У мінулым годзе з дапамогай дзяржаўных субсідый у Гродне адкрылі сваю справу 80 чалавек. Сёлета стартавы капітал змогуць атрымаць 70 чалавек. Каля 10 кандыдатаў ужо набралася.
Віктар Кісялёў, загадчык сектарам часовай занятасці грамадзян па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама, патлумачыў, на што даюць субсідыю:
-Памер субсідыі складае 2175 рублёў. На гэтыя грошы можна закупіць нейкі інструмент, абсталяванне, або аплаціць частку паслуг. Напрыклад, арэнда, рэклама. З 80 чалавек 16 адкрылі рамесніцкую справу, астатнія прадпрымальніцкую дзейнасць.
На 1 студзеня 2018 года ў цэнтры занятасці Гродна налічвалася больш за 1700 вакансій. Самая запатрабаваная — прадавец. Далей кухар, інжынер, бухгалтар, педагог, як заўсёды, у Гродне патрабуецца медычны персанал.
[irp posts="44 093″ name="Спецыяльнасць за паўмесяца: якія прафесіі можна асвоіць на курсах ад службы занятасці"]
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…