УУС Гродзенскага аблвыканкама ў адзін дзень выставіла на продаж 7 легкавых аўто з службовага аўтапарка. Гэта аўтамабілі ВАЗ са значным прабегам і высокай ступенню зношанасці. Праўда, і продаюць іх па нізкім кошце — ад 450 даляраў, піша autogrodno.by.
Магчыма, продаж звязаны з тым, што ахоўнікі перасядуць на айчынныя машыны, як раіў прэзідэнт.
Аўтамабілі належалі розным райаддзелам: Ашмянскаму, Свіслачскаму, Шчучынскаму, Лідскаму і Карэлічскаму.
На сайце ёсць досыць шмат фота па кожным аўтамабілі, на якіх бачныя дэфекты. Здымкі добра ілюструюць ступень зношанасці, ёсць здымкі і з салона.
Вось, напрыклад, аўтамабіль 2005 года з прабегам 277 800 км. У вочы кідаюцца пытанні па кузаве, але і кошт за ВАЗ-21 101 трохі вышэй за 1000 рублёў.
Міліцэйскую атрыбутуку з машын папярэдне здымуць.
ВАЗ-21 070, кошт — 900 рублёў.
А гэтай восенню гродзенская міліцыя прадавала стары аўтазак.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…