Гродзенскі «Нёман» у першыя дні студзеня выслаў брэсцкаму «Дынама» ліст, у якім запатрабаваў кампенсацыю за пераход 23-гадовага Паўла Савіцкага. Над запытам гродзенцаў зараз працуюць юрысты брэсцкага клуба, якія цягам 20 дзён павінны даць адказ.
У прэс-службе «Дынама-Брэста» пацвердзілі Hrodna.life, што ім прыйшоў ліст з Гродна з нагоды Савіцкага, але пра суму кампенсацыі інфармацыя не выдаецца.
Павел Савіцкі перайшоў у брэсцкае «Дынама» як вольны агент 28 снежня і падпісаў кантракт на тры гады. Але яшчэ за некалькі месяцаў да падпісання кантракту «Нёман» прапаноўваў футбалісту працягнуць супрацоўніцтва, на што Савіцкі адказаў адмовай. У рэгламенце АБФФ па статусе і трансферах футбалістаў ёсць пункт, які азначае, што калі да заканчэння кантракту 23-гадоваму гульцу было прапанавана яго падаўжэнне, а ён адмовіўся і перайшоў у іншую каманду, то клубу, які выгадаваў гэтага футбаліста, павінна быць выплачана кампенсацыя.
Па непацверджанай інфармацыі football.by сума запытваемай кампенсацыі за Савіцкага складае каля 600 тысяч долараў. Падставай стаў той самы пункт 4 артыкула 22 «Рэгламенту АБФФ па статусе і трансферах футбалістаў», які абвяшчае:
«У якасці выключэння з правіла, прадугледжанага пунктам 1.2. гэтага артыкула, усталёўваецца, што, калі прафесійны футбольны клуб прапануе футбалісту-прафесіяналу да заканчэння спартыўнага сезона, у якім ён дасягае ўзросту 23 гадоў, заключыць новы кантракт на аналагічных або палепшаных фінансавых умовах, а гэты футбаліст-прафесіянал адмаўляецца заключыць прапанаваны новы кантракт і пераходзіць у новы прафесійны футбольны клуб у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння ранейшага кантракта, ранейшаму прафесіянальнаму футбольнаму клубу новы прафесійны футбольны клуб выплачвае кампенсацыю за падрыхтоўку і навучанне дадзенага футбаліста ў памеры, устаноўленым гэтым Рэгламентам».
Паводле сайта transfermarkt.com кошт Савіцкага на канец лістапада складаў 1 млн 300 тыс еўра.
Павел Савіцкі - лепшы бамбардзір «Нёмана» сезона 2017 года, першы з 2001 года футбаліст, хто забіў за гродзенскі клуб 15 мячоў за сезон. Усяго за «Нёман» паўабаронца правёў 203 матчы, забіў 70 галоў і аддаў 26 галявых перадач.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…