Львоў і Гродна прапануюць еўрапейскім турыстам у адным турпакеце

Трансгранічныя турмаршруты звяжуць Львоў і беларускія тэрыторыі з дзесяцідзённым бязвізам, пра гэта паведаміла намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Алена Ліхімовіч, піша «Гродзенская праўда».

У канцы снежня 2017 года ў Львове быў прэзентаваны турыстычны патэнцыял Беларусі. Прадстаўнікі турбізнесу абедзвюх краін выказалі зацікаўленасць у арганізацыі сумесных тураў для грамадзян Заходняй Еўропы з наведваннем Львова і тураб’ектаў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, працягласць бязвізавага рэжыму на тэрыторыі якіх павялічылася да 10 дзён.

[irp posts="42 806″ name="Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў за" ад экспертаў"]

«Удзельнікі сустрэчы сышліся ў меркаванні, што такія сумесныя туры рабіць можна і трэба, і разгледзелі магчымыя маршруты. Гэта класічныя аўтобусныя туры, папулярныя ў Еўропе. Турыстычныя кампаніі актыўна ўзяліся за гэтую ідэю, напрыклад, арганізаваць прыезд турыстаў з Львова ў Гродна ці ў Белавежскую пушчу, пра якую многія замежнікі шмат чулі, але ніколі не наведвалі ў рамках аўтобуснага тура. Нашы кампаніі выходзяць на сувязь са львоўскімі, каб больш прадметна гаварыць пра тое, як гэта будзе ажыццяўляцца на практыцы «, — распавяла Алена Ліхімовіч.

[irp posts="6267″ name="Помнік каралю, незвычайныя кавярні і ратуша. 5 ідэй са Львова, што не зашкодзілі б і ў Гродне"]

Пры гэтым яна падкрэсліла, што арганізацыя трансгранічных маршрутаў выгодная для абодвух бакоў.

«Львоў наведвае шмат турыстаў з суседняй Польшчы і Германіі. Нават калі б палова турыстаў, якія шпацыруюць па горадзе, наведалі яшчэ тураб’екты ў Беларусі, мы былі б удзячныя. У той жа час для львоўскіх турыстычных кампаній аб’яднанне намаганняў цікава з пункту гледжання стварэння новых маршрутаў», — адзначыла намеснік дырэктара.

Як паведамлялася, указам № 462 тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей падоўжаны да 10 дзён. Так, для замежных турыстаў парку «Аўгустоўскі канал» дазволена знаходжанне на тэрыторыі Гродна і ўсяго Гродзенскага раёна, для наведвальнікаў нацыянальнага парку «Белавежская пушча» — на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны «Брэст» (Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).


Как погасить долг в банке? Вопрос, волнующий многих людей. Для его решения существует такая процедура, как рефинансирование кредита. Все подробности на сайте http://banknash.ru. Отличная возможность погасить кредит.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025