З пачатку новага 2018 года на Гродзеншчыну прыехала больш за дзвесце бязвізавых турыстаў, піша «Гродзенская праўда».
«Першага і другога студзеня 2018 года бязвізавыя турысты перасеклі мяжу ў пунктах пропуску Брузгі і Прывалка. Нягледзячы на тое, што ў лік пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду увайшоў чыгуначны вакзал, чаго не было раней, пакуль магчымасцю прыехаць да нас цягніком ніхто не скарыстаўся. Не было ні аднаго замежнага турыста без візы і ў цягніку Кракаў - Гродна, які прыбыў у Гродна 2 студзеня,» — распавёў старшы афіцэр аддзялення інфармацыі і прапаганды аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай памежнай групы Міхаіл Скарына.
[irp posts="45 319″ name="Як бязвіз паўплываў на Гродна і што для турыстаў зробяць яшчэ: меркаванне Мечыслава Гоя"]
Нагадаем, Указ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі № 462 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» уступіў у сілу 1 студзеня 2018 года. З гэтага дня турысты атрымалі права гасцяваць у нас не пяць дзён, як было раней, а дзесяць.
[irp posts="45 335″ name="Тэрыторыі з 10-дзённым бязвізам плануюць аб’яднаць у адзіны турыстычны маршрут"]
Сёння бязвізавы рэжым дзейнічае ў Гродзенскім раёне, ён увесь увайшоў у турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал». Раней замежным гасцям без віз для наведвання былі адкрыты Аўгустоўскі канал і найбліжэйшыя ваколіцы, а таксама абласны цэнтр. З першага студзеня бязвізавыя турысты змогуць пагасціць і ў Свіслацкім раёне. Ён увайшоў у турысцка-рэкрэацыйную зону «Брэст», на тэрыторыю якой таксама можна патрапіць без візы.
[irp posts="45 112″ name="У зону бязвізу ўвойдзе таксама Свіслацкі раён, на тэрыторыі якога знаходзіцца частка Белавежскай пушчы"]
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…