Паведамленні аб зніклых хатніх жывёлах, якія ў навагоднюю ноч спалохаліся выбуху салютаў, працягваюць з’яўляцца ў сацыяльных сетках дагэтуль. Гродзенцаў папярэджвалі, што браць сваіх сабак на салют не варта, але некаторыя вырашылі рызыкнуць. Як аказалася — дарма.
Колькасць зніклых і знойдзеных у першыя дні студзеня сабак застаецца высокай, як і летась. Лідзіруюць ёркшырскiя тэр’еры, якіх знаходзяць у розных раёнах горада.
«Акрамя безадказнасці гаспадароў прычын не бачу. Колькі не размяшчалі пасты аб тым, каб у навагоднюю ноч людзі не бралі з сабой хатніх жывёл, яны ўсё роўна працягваюць гэта рабіць, — распавядае старшыня арганізацыі „Адданае сэрца“ Алена Шыманiца. — Хатнія сабакі ўцякаюць, бо для іх раптоўны гук гэта шумавы стрэс. Трэба ўлічваць, што слых у іх значна вастрэйшы, чым чалавечы. Ніколі не зразумею, навошта браць сабаку ў стрэсавую сітуацыю ў чужое месца.
Так губляюцца найчасцей малыя сабакi, якіх людзі нясуць у руках. У гэтым годзе нашэсце па страце ёркшырскіх тэр’ераў. Пры выбуху петарды сабака проста саскоквае з рук і ўцякае у любы бок. Але бывае, што і вялікія жывёлы знiкаюць, часцей з двара, бо побач выбухі. Сабака шукае месца каб схавацца. Пасля заканчэння кананады сабакам яшчэ мінімум гадзіну трэба каб прыйсці ў сябе. Але не кожная знойдзе дарогу назад».
Валанцёры «Адданага сэрца» яшчэ год таму падрыхтавалi падрабязную інструкцыю для гаспадароў, якія шукаюць сваіх зніклых гадаванцаў.
1. Калі сабака быў пародзісты, то перш за ўсё патэлефануйце заводчыку і ў арганізацыю, дзе ён быў зарэгістраваны.
2. Надрукуйце пабольш аб’яў і флаераў.
3. У аб’яве падрабязна апішыце сабаку, абавязкова прыкладайце фатаграфію і не забудзьцеся напісаць, што гарантуецца ўзнагароджанне. Аб’явы неабходна расклеіць:
• на бліжэйшых пад’ездах
• прыпынках
• крамах
• аўтазаправачных станцыях
• школах, дзіцячых садках, спартзалах, каля паліклінікі
4. Аб’явы часта зрываюць, таму расклейваць іх неабходна штодня. Флаеры можна раздаць людзям, якія выгульваюць сваіх сабак, не палянуйцеся схадзіць на бліжэйшыя сабачыя пляцоўкі і месцы выгулу сабак. Вельмі дапамагаюць у пошуку сабак школьнікі. Можна схадзіць у бліжэйшыя школы і папрасіць паглядзець сабаку, раздаўшы дзецям флаеры. Звычайна дзеткі з радасцю згаджаюцца і вельмі ўзмоцнена шукаюць, бо так можна зарабіць грошы. Абавязкова падыдзіце да дворнікаў, суседзяў і абавязкова да бабуль, якія сядзяць ля пад’езду. Чым больш людзей будзе ведаць, што згубіўся сабака, тым лепш.
5. Абыдзіце ўсе заакрамы і ветэрынарныя клінікі ў вашым раёне, таксама ўсе буйныя клінікі і заакрамы ў вашым горадзе. Часта людзі, якія падбіраюць сабаку на вуліцы, звяртаюцца за дапамогай у ветэрынарныя клінікі ці проста могуць прыйсці ў краму за пакупкамі. Пакіньце інфармацыю ветэрынарным лекарам і прадаўцам гэтых магазінаў, абавязкова наляпіце аб’явы.
6. Звярніцеся ў САХ.
7. Дайце аб’яву ў газеты, на радыё і тэлебачанне.
8. Абавязкова дайце аб’яву ў інтэрнэце.
9. Патэлефануйце ў прытулак і пакіньце інфармацыю пра вашага сабаку.
10. Некалькі разоў у дзень абыходзіце тыя месцы, дзе вы часцей за ўсё гулялі са сваім гадаванцам.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…