З 4 студзеня ў Гродне ў тэставым рэжыме запрацуе яшчэ адна кіназала. Паглядзець фільмы з асаблівай камфортнасцю можна будзе ў моладзевым цэнтры «Гродна», піша «Гродзенская праўда».
Кіназала размесціцца ў прасторным памяшканні, дзе зараз праводзяць дыскатэкі. Галоўная асаблівасць — незвычайныя крэслы-рэклайнеры, якія выконваюць некалькі функцый. Гледачы змогуць апускаць спінку або ставіць ногі на адмысловую падстаўку, каб адпачылі ногі.
— Ужо ўсталяваныя 12 крэслаў-рэклайнераў і 10 лежакоў, — распавёў дырэктар моладзевага цэнтра «Гродна» Міхаіл Шышкоў. — Рыхтуюцца подыумы яшчэ для дзясятка рэклайнераў.
На поўную магутнасць кіназала запрацуе да канца студзеня — пачатку лютага і зможа прыняць адначасова да 50 гледачоў. Тады запланавана і афіцыйнае адкрыццё.
— Галоўнае адрозненне новай залы не толькі ў яго незвычайным фармаце, але і ў якасці карцінкі, — дадаў Міхаіл Шышкоў. — Набылі новае абсталяванне, якое на сённяшні дзень дае найлепшую 3D-карцінку.
На час вячэрніх мерапрыемстваў будзе зноў трансфармавацца ў танцавальную пляцоўку.
Першай пакажуць стужку для юных гледачоў - мультфільм «Цуда-Юда». Да 10 студзеня тут таксама можна будзе паглядзець навагоднюю камедыю «Ёлкі новыя» і біяграфічны мюзікл «Найвялікшы шоўмэн». Кошт квіткоў - 4 і 8 рублёў у залежнасці ад месца ў залі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…