Дэпутаты прапануюць увесці «пасведчанне суайчынніка» для выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў, якія жывуць за мяжой. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.
Парламентарый растлумачыў, што «пасведчанне суайчынніка» не варта параўноўваць з картай паляка і іншымі падобнага роду дакументамі.
«Ідэя закладзена іншая. Яна ў тым, каб умацаваць духоўную сувязь выхадцаў з Беларусі з гістарычнай Радзімай», — сказаў Валерый Варанецкі.
Гаворка ідзе не толькі аб дыяспары, але і пра тых, чые далёкія продкі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Сярод тых, хто мае беларускія карані, нямала вядомых асоб. Напрыклад, каралева Бельгіі Мацільда паходзіць са знакамітага шляхецкага роду Сапегаў. І такіх людзей шмат ва ўсім свеце.
«Хочацца іх аб’яднаць вакол Беларусі, каб у людзей было разуменне, што тут іх карані», — дадаў дэпутат.
Чакаецца, што ва ўладальніка «пасведчання суайчынніка» будуць пэўныя прэферэнцыі, напрыклад, магчымасць уехаць у Беларусь без візы.
Дэпутаты ўпэўненыя, што такім чынам атрымаецца акумуляваць на карысць краіны эканамічны, культурны патэнцыял суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой.
Парламентарыі ўжо накіравалі свае прапановы ва ўрад, МЗС, Мінспорта, Мінкульт, Мінінформ і іншым ведамствам.
[irp posts="44 681″ name="Карта паляка: як беларусам зараз прыйдзецца даказваць, што яны палякі"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…