Чатыры чалавекі выратавалі пры пажары ў кватэры шматпавярховіка ў Гродне, піша БЕЛТА.

Паведамленне пра пажар у кватэры на першым паверсе пяціпавярховіка на вуліцы Гогаля паступіла выратавальнікам 1 студзеня ў 23.26. “Работнікі МНС выратавалі чатырох чалавек, у тым ліку і гаспадыню кватэры. Выратаваныя з дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння і алкагольная інтаксікацыя” былі шпіталізаваны”.

Пажар адбыўся праз няправільнае выкарыстанне газавых прыладаў і агрэгатаў.