ДАІ разглядае магчымасць прыцягваць да адказнасці матацыклістаў за шум і катанне на адным коле. Пра гэта падчас прамой лініі ў Сельскай газеце расказаў начальнік УДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Карзюк, піша БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне аб увядзенні пакарання за роў матораў матацыклаў без глушыцеляў, кіраўнік ДАІ адзначыў, што такая магчымасць разглядаецца.
«На высокі ўзровень мы выйшлі з досыць сур’ёзнымі і жорсткімі прапановамі ў дачыненні да тых, хто парушае правілы дарожнага руху на двухколавым транспарце. Разглядаем пытанне аб прыцягненні да адказнасці ў частцы шуму, — распавёў Дзмітрый Карзюк. — Будуць прынятыя рашэнні па іншых парушэннях. Усе яны будуць зафіксаваныя ў ПДР пры іх змене. На мой погляд, пакараннем павінны стаць сур’ёзныя штрафныя санкцыі. Да прыкладу, за рух на матацыкле на адным коле, не трымаючыся за руль, не знаходзячыся на самім матацыкле. Цяпер усё гэта мы абагульняем, апрацоўваем, да лета выпрацуем рашэнне».
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…