Другі год запар у Гродне напярэдадні Новага году прайшоў масавы аўтамабільны флэшмоб. Сёлета ён адбыўся ўвечары 27 снежня на пляцоўцы ў Панямуні. Акрамя актыўных аўтамабілістаў i ўдзельнікаў групы autogrodno.by да акцыі падключыліся і супрацоўнікі ДАІ на службовых аўтамабілях.
Падрыхтоўка доўжылася каля месяца. Фінальную фігуру будавалі ў поўнай цемры. Машыны гродзенцаў з уключанымі фарамі стваралі сам контур Беларусі, а абласныя гарады на фігуры былі адзначаны аўтамабілямі ДАІ.
«Летась пры ўдзеле 72 машын мы пабудавалі сняжынку. Яе папулярнасць у інтэрнэце паспрыяла таму, што ў гэтым годзе мы зноў вырашылі будаваць нешта незвычайнае, — распавядае адзін з арганізатараў флэшмобу Міхаіл Кунцэвіч. — Адмыслова выбралі самую вялікую і даступную пляцоўку ў горадзе. Вырашылі рабіць контур Беларусі: для гэтага нам спатрэбілася каля 145 аўтамабіляў і 15 матацыклаў. Спачатку былі ідэі ствараць сімвалы блізкія гродзенцам, але выбралі контур нашай краіны, каб здзівіць усю Беларусь i не толькі».
У флэшмобе прынялі ўдзел і каля 60 чалавек, якія свяцілі ліхтарыкамі лiчбу 2017, а пасля і 2018.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…