Горад

На Вiшняўцы адкрылі паліклініку, якую жыхары чакалі шмат гадоў

Каля 10 гадоў жыхары мікрараёна Вішнявец чакалі паліклініку, якую гарадскія ўлады абяцалі, але ўсё ніяк не маглі пабудаваць. Аб’ект здалі ў канцы 2017 года. Афіцыйнае адкрыццё паліклінікі № 7 прайшло ў чацвер, 28 снежня.

Адкрываць паліклініку, акрамя гарадскіх і абласных уладаў, прыехаў намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла. Ён адзначыў, што новая медыцынская ўстанова абсталявана ўсімі сучаснымі тэхналогіямі.

Апараты, трэнажоры і нават аперацыйныя залы

Новая паліклініка разлічана на 650 наведванняў у змену. Яна шматпрофільная, з моцнай дыягнастычнай базай. Устаноўлены два рэнтген-апараты, чатыры УГД-апарата і іншае неабходнае абсталяванне. Сучаснае абсталяванне атрымала рэабілітацыйная база паліклінікі. У прыватнасці, у кабінеце рэабілітацыі траўматалагічных пацыентаў прадстаўлены ўсе неабходныя трэнажоры для распрацоўкі суставаў. Абсталяваныя дзве аперацыйныя для малых амбулаторных хірургічных умяшанняў - у жаночай кансультацыі і аддзяленні агульнай хірургіі.

50 000 пацыентаў

«Паліклініка з 27 снежня пачала прымаць першых пацыентаў. Жыхары Вiшняўца і Паўднёвага вельмі чакалі адкрыцця і цяпер, спадзяюся, усе задаволеныя, — распавядае галоўны лекар паліклінікі № 7 Аляксандр Кашуй. — У нас усё сумешчана пад адным кіраўніцтвам: ад жаночай кансультацыі да дзіцячага і дарослага аддзяленняў».

Паліклініка будзе абслугоўваць насельніцтва Вiшняўца і Паўднёвага, а гэта 36 тысяч дарослых i 14 тысяч дзяцей. Штаб укамплектаваны: працуе 106 лекараў і 195 медыцынскіх сясцёр.

Раней жыхары Вiшняўца і Паўднёвага былі вымушаныя наведваць перапоўненую паліклініку № 3 на Пестрака.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025