Аварыя адбылася 27 снежня. Аўтамабіль Fiat рухаўся ад дома па пр. Янкі Купалы і збіў школьніка ў раёне ўніверсама «Брэст», піша Белта.
Незадоўга да здарэння хлопчык гаварыў з мамай па тэлефоне.
— Дзіця магло спяшацца, каб ад свайго сябра даехаць дахаты на пр. Кляцкова, — распавялі ў ДАІ. — Ён з’явіўся з-за аўтамабіляў, якія стаялі каля краю дарогі, справа ад праязджаючага Фіята. З пераломам левай нагі школьніка завезлі ў шпіталь.
Па факце ДТЗ узбудзілі крымінальную справу. Кіроўца Fiat быў пазбаўлены правоў у 2012 годзе. Ён іх не аднавіў і з тых часоў 8 разоў затрымліваўся супрацоўнікамі ДАІ як кіроўца, які не мае правоў.
[irp posts="43 656″ name="За паўторное кіраванне аўто без правоў могуць пасадзіць на суткі: папраўкі ў КоАПе"]
Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць, што бацькам варта як мага часцей казаць дзецям пра правілы дарожнага руху, паводзін на дарозе і папярэджваць пра недапушчальнасць раптоўнага з’яўлення на дарозе, асабліва каля прыпаркаваных машын.
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…