
Стогадовы будынак па вуліцы Замкавай, 3 больш за год пуставаў. Цяпер, з 27 снежня, пачаўся рамонт. У будучыні аб’ект выставяць на продаж: там змогуць адкрыцца крамы, кавярні, гасцініца ці яшчэ нешта.
Уласнікам будынка з’яўляецца будаўнічая арганізацыя СПМК № 66, якая атрымала аб’ект паводле рашэння суда ў якасці кампенсацыі за даўгі прадпрыемства «Гроднааблсельбуд».
Рамонт вядзецца каб зрабіць будынак больш прывабным і выставіць на продаж. У СПМК № 66 распавялi Hrodna.life, што асобы, зацікаўленыя ў арэндзе або куплі будынка, могуць звяртацца ў прыёмную арганізацыі.
Двухпавярховы будынак па вуліцы Замкавай, 3 быў пабудаваны ў 1903 годзе. Вядомы як Дом Сафійскага брацтва на месцы капліцы, Дом кафедральнага Сафійскага сабора. У розныя часы тут месціўся Дом чыноў урадавых устаноў Гродзенскай губерні, «Брацкая крама», Першае царкоўна-прыходскае вучылішча, брацкія мужчынская і жаночая царкоўна-парафіяльныя школы імя графа Мураўёва. У пачатку XX ст. тут прадавалі ў розніцу газеты. У 1928 г. працавалі розныя спажывецкiя крамы. Да 2017 года будынак займала арганізацыя МПМК-146, якая з’яўляецца даччыным прадпрыемствам «Гроднааблсельбуда».
Карэспандэнту Hrodna.life атрымалася ўбачыць, як старая пабудова выглядае знутры.
У вобласці сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб сярод мужчын - 32 гады, у жанчын -…
Музейны пакой размесцяць на базе Скідзельскага лясніцтва - кіраўніцтва мяркуе, што гэта дапаможа развіць турыстычны…
Збор на суму $2,9 млн для 9-гадовага гродзенца Вані Сцяцэнкі з міадэстрафіяй Дзюшэна закрылі 1…
Фатаграфію стацкага саветніка Валковіча прадавалі з аўкцыёну на пляцоўцы “Мешок”. Пра гэта паведамілі ў Facebook-групе…
У аўторак, 2 снежня, на партале Дзяржаўнай службы занятасці з'явілася вакансія з заробкам у 40…
Беспілотнік, які 30 лістапада ўпаў у Гродне, вырабіла літоўская кампанія Granta Autonomy, сцвярджаюць беларускія ўлады.…