Як рабіць свае гарады лепшымі і эфектыўна прасоўваць інтарэсы супольнасці навучаць у Школе мэраў, якая праводзіцца пад лозунгам «Разам да справы!». Новы яе набор абвяшчаюць грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА.
Праграма Школы мэраў складаецца з 4 сесій з інтэнсіўнымі тэарэтычнымі і практычнымі заняткамі, а таксама працы над індывідуальнымі і групавымі праектамі цягам 9 месяцаў з экспертамі з Беларусі, Літвы і Украіны.
Удзел у праграме Школы мэраў бясплатны. Працоўныя мовы — беларуская і руская.
Адбор у Школу мэраў праводзіцца шляхам конкурсу. Падрабязнасцi тут.
Заяўку на ўдзел трэба запоўніць да 17 студзеня па адрасе.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…