27-гадовы гродзенскі футбаліст Сяргей Лявіцкі ў 2017 годзе правёў дэбютны сезон у Першай лізе. Пасля «Нёмана» і «Слуцка», якія прадстаўляюць Вышэйшую лігу, футбаліст нечакана апынуўся ў лізе ніжэй у камандзе «Лiда». Нягледзячы на паніжэнне, гродзенец здолеў стаць адным з лепшых гульцоў у камандзе. Як прайшоў сезон у Лявіцкага ў Першай лізе і якія ў яго планы на будучыню, футбаліст расказаў Hrodna.life.
Зараз Сяргей знаходзіцца ў адпачынку ў родным Гродне, дзе з задавальненнем прымае ўдзел у мясцовым зімовым турніры. Там ён гуляе са сваімі былымі аднаклубнікамі, сябрамі і знаёмымі.
«Мне падабаецца турнір у Гродне. Зімой у прынцыпе няма магчымасцяў трэніравацца, бо ў многіх адпачынкі, а тут такі турнір адразу пасля сезону. Тым больш усе знаёмыя, сябры. Узровень турніру добры, бо прымае ўдзел шмат вопытных гродзенскіх футбалістаў. Спартсмены гуляюць у першую чаргу для сябе, для падтрымання формы, цалкам бясплатна».
Пасля двух сезонаў у «Слуцку» новае кіраўніцтва каманды не працягнула кантракт Лявіцкаму, як і іншым ігракам. Сяргею давялося тэрмінова шукаць новы клуб. Так ён апынуўся ў «Лідзе». За сезон у Першай лізе Лявіцкі здолеў забіць 4 мячы і аддаць 7 перадач. «Ліда» па выніках сезону заняла 14-е месца з 16-ці.
«Сезон прайшоў у мяне досыць удала, у каманды ж на старце былі праблемы, з якімі мы спрабавалі разбірацца па ходу сезону. Галоўнае адрозненне ад Вышэйшай лігі - фінансавае пытанне. Але так адрозніваецца ўсё: пачынаючы ад палёў і заканчваючы распранальнямі. Лігу прадстаўляе шмат маладых і таленавітых футбалістаў, ёсць і ўзроставыя хлопцы, якія бяруць вопытам. А так хапае сераднякоў».
Пасля няўдалага старту «Ліды» ў сезоне 2017 года, каманду по ходу сезону ўзначаліў вядомы гродзенскі трэнер Сяргей Саладоўнікаў, пад кіраўніцтвам якога Лявіцкі гуляў у «Нёмане» некалькі сезонаў.
«Калі да Саладоўнікава ў «Лідзе» гуляў хто як хацеў i мог, то пасля яго прыходу ў камандзе былі сур’ёзныя змены: футбалісты сталі гуляць больш тактычна, асабліва ў абароне. Новы трэнер дадаў якасці ў гульню. Ну і мне асабiста было зручна гуляць са старым трэнерам.
Што тычыцца маёй будучынi, то ў мяне яшчэ некалькі месяцаў да заканчэння кантракту з «Лідай». Ці буду я там гуляць у новым сезоне, пакуль не ведаю. Але мне б хацелася вярнуцца ў Вышэйшую лігу, хоць і прапаноў яшчэ не было. Я зараз працую над гэтым. А наогул, хацелася б вярнуцца ў родны Гродна да сям'і і гуляць за «Нёман».
К новогодним праздникам нужно хорошо подготовиться. Необходимо украсить дом, приобрести различные новогодние украшения и декор для дома. О том, как лучше украсить ваш дом, можно узнать на сайте perluna.com.ua/category/zhittya. Очень много полезных советов и рекломендаций.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…