Здароўе і спорт

Не ўтрымалі: «Юнацтва» абыграла «Нёман» у серыі булітаў

У Мінску 26 снежня, выйграючы па ходзе сустрэчы гродзенскія хакеісты не здолелі ўтрымаць перавагу ў матчы з «Юнацтвам» і ў выніку далі суперніку не толькі зраўняць лік, але і перавесці гульню ў авертайм. У дадатковы час каманды мацнейшага не выявілі, а ў серыі булітаў поспех у чарговы раз у гэтым годзе быў на баку супернікаў «Нёмана». У вынiку перамога «Юнацтва» з лікам 6:5.

У Мінску ў прынцыповых супернікаў атрымалася цікавая гульня з мноствам барацьбы і закінутых шайбаў. Гледачы змаглі ўбачыць галы, якія забіваліся, як пры лікавай перавазе каманд, так і пры дакладных кiдках асобных гульцоў, якiя дэманстравалi сваё майстэрства.

«Юнацтва» — «Нёман» 6:5 (бул.) (1:2, 2:3, 2:0, 0:0, 1:0)

галы:
00.33 0:1 — Баярчук (Жыдкіх, Коршунаў)
04.38 1:1 — Кагалёў (Яфіменка, Казакевіч)
08.28 1:2 — Баярчук (Жыдкіх, Стэфановіч)
22.20 2:2 — Міхно (Парфеявец, Кашкар, — бол.)
24.20 2:3 — Кліменка (Пасют, Дзярлюк, — бол.)
26.58 3:3 — Туркін (Парфеявец, Шэлег, — бол.)
28.43 3:4 — Сцяпанаў (Стэфановіч, Коршунаў, — бол.)
30.40 3:5 — Багданоўскі (Жыдкіх, Коршунаў, — бол.)
42.43 4:5 — Туркін (Захараў)
57.43 5:5 — Плотнікаў (Захараў, Міхно, — бол.)
65.00 6:5 — Плотнікаў (вырашальны кідок)

Нягледзячы на дзве запар паразы ў чэмпіянаце, каманда Сяргея Пушкова працягвае ўтрымліваць за сабой трэці радок у турнiрнай табліцы і мае ў сваім актыве 62 ачкі. Найбліжэйшы пераследнік гродзенцаў «Гомель» — 57.

Апошні матч 2017 года гродзенскія хакеісты правядуць у Салігорску 28 снежня, дзе сустрэнуцца з мясцовым «Шахцёрам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024