Традыцыйны зімовы турнір па міні-футболе стартаваў у Гродне ў канцы лістапада. У ім спаборнічаюць каманды мясцовых прадпрыемстваў і калектываў. Акрамя аматараў, прымаюць удзел і прафесійныя футбалісты, якія такім чынам падчас адпачынку падтрымліваюць форму.
На турніры падтрымліваюць форму прафесійныя футбалісты: Павел Савіцкі, Аляксей Лягчылiн, Артур Бомбель, Сяргей Лявіцкі, Іван Дзянісевіч, Яўген Лешка, Аляксандр Анюкевiч і іншыя.
Зімовы турнір сёлета праводзіцца ўжо 33-ці раз, у ім удзельнічаюць 18 калектываў. У гэтым годзе ўпершыню змяніўся фармат турніру: спачатку каманды гуляюць у дзвюх групах па 9 у кожнай, затым лепшыя 4 каманды з груп фармуюць Вышэйшую лігу, а каманды з 6 па 9 месцы прымаюць удзел у Першай лізе. Каманды, якiя занялi 5-я пазіцыі ў сваіх групах, згуляюць адзін стыкавы матч за права ўдзельнічаць ў Вышэйшым дывізіёне. Затым каманды згуляюць паміж сабой у сваіх лігах пасля чаго праводзіцца серыя плэй-оф на выбыванне.
Гульні праходзяць па выходных. Матч складаецца з 2 таймаў па 20 хвілін.
Капітан гродзенскага «Нёмана» Павел Савіцкі нядаўна вярнуўся з Егіпта, дзе адпачываў з жонкай. Ужо праз некалькі дзён ён выйшаў гуляць за адну з мясцовых каманд на турнiры.
«Мой бацька тут гуляў, сябры, вось і я таксама прымаю ўдзел», — распавёў Павел.
Што тычыцца ўласнай будучынi, то Савіцкі не спяшаецца пра гэта казаць. Адзін з лепшых футбалістаў Беларусі вызначыцца з новым клубам да канца снежня.
На турніры разам з Савіцкім у адной камандзе гуляе яшчэ адзін дасведчаны футбаліст Сяргей Лявіцкі. Мінулы сезон ён правёў у «Лідзе», якая выступае ў Першай лізе.
«Мне падабаецца турнір у Гродне. Зімой у прынцыпе няма магчымасцяў трэніравацца, бо ў многіх адпачынкі, а тут такі турнір адразу пасля сезону. Тым больш усе знаёмыя, сябры. Узровень турніру добры, бо прымае ўдзел шмат вопытных гродзенскіх футбалістаў. Спартсмены гуляюць у першую чаргу для сябе, для падтрымання формы, цалкам бясплатна».
Міхаіл Курэйка аматар, але ў мінулым займаўся футболам прафесійна. На зімовым турніры хлопец гуляе каля пяці гадоў.
«Тут асаблівая атмасфера. Зімовы гэтага года адрозніваецца дастатковай колькасцю моцных каманд і новай сістэмай правядзення — гэта вельмi добра. Таксама заўсёды цікава гуляць у адной камандзе ці супраць хлопцаў, якія выступаюць у наймацнейшым чэмпіянаце краіны».
Працягнецца зімовы турнір да сярэдзіны лютага.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…