Здароўе і спорт

«Шахцёр» у Гродне перапыніў 14-матчавую пераможную серыю «Нёмана»

У Гродне 23 снежня прайшоў чарговы матч чэмпіянату Беларусі па хакеі. Каманда Сяргея Пушкова прымала аднаго з лідараў першынства салігорскі «Шахцёр». На працягу двух перыядаў гродзенцы валодалі перавагай, але ў апошняй дваццаціхвілінцы збавілі абароты і прапусцілі 2 шайбы, што ў выніку абярнулася паразай ад салігорскай каманды з лікам 2:3.

Пасля прайгранага «Нёманам» у Гродне фіналу Кубка Салея, на матч з «Шахцёр» у рамках чэмпіянату прыйшло ў разы менш людзей, чым на апошнюю гульню. І гэта нягледзячы на ​​тое, што прыехаў адзін з лідараў чэмпіянату. Каб зноў вярнуць заўзятараў на трыбуны «Нёману» любой цаной трэба было перамагаць «Шахцёр».

У першым і другім перыядах у гродзенцаў ўсё ішло паводле плану і «Нёман» валодаў перавагай, больш біў і перад другім перапынкам вёў у лiку 2:1. Але ў трэцім перыядзе ў гаспадароў пачаліся праблемы, асабліва за 10 хвілін да канца асноўнага часу. Спачатку госці зраўнялі лiк, а пасля і выйшлі наперад. «Шахцёру» заставалася толькі ўтрымаць перавагу да фінальнага свістка.

«Нёман» — «Шахцёр» 2:3 (1:0, 1:1, 0:2)

Галы:
10.25 1:0 — Баярчук (Стэфановіч)
27.38 1:1 — Белухiн (Малюцін, А.Усенка)
34.04 2:1 — Сцяпанаў (Кліменка)
50.17 2:2 — Дадонаў (Карабанаў)
52.29 2:3 — Дзямкоў (Андрушчанка, Камбовіч, — бол.)

Такім чынам «Шахцёр» перапыніў 14-матчавую пераможную серыю «Нёмана» ў чэмпіянаце, якая доўжылася з 26 кастрычніка. Варта адзначыць, што ў гэтым сезоне каманда Сяргея Пушкова не абыгрывала салігарчан. Усе 3 матчы гродзенцы прайгралі.

Нягледзячы на паразу ў Гродне «Нёман» працягвае захоўваць за сабой трэці радок у турнiрнай табліцы і мае ў актыве 61 ачко.

Наступны матч гродзенская каманда правядзе 26 снежня ў Мінску, дзе памераецца сіламі з чарговым лідарам чэмпіянату «Юнацтвам».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025