З 22 снежня ў музеі гісторыі рэлігіі пачала працу выстава «Вандроўка ў свята Раства Хрыстова», якая распавядае пра традыцыю шопак-батлеек і калядных елак. Спецыяльна на выставу касцёлы Гродна і Ліды прадставілі святочныя скульптуры і абразы.
«Ад Раства Хрыстова мы адлічваем нашу эру. У гэтыя дні пачынаецца новы каляндарны год. З далёкіх часоў гэтае свята мае вельмі шмат традыцый, пра некаторыя з іх і распавядае наша выстава, — кажа навуковы супрацоўнік музея Галіна Хамко. — Перад святам Раства ў кожным касцёле усталёўваюць яселкi або інакш шопкі. Гэтая традыцыя вельмі старая і прыйшла да нас з 13 стагоддзя з Італіі. У першых яселках былі прадстаўлены жывыя людзі, а цяпер скульптуры».
Беларуская традыцыя на Раство Хрыстова — батлейка. На першым паверсе музея яе паказваюць дзецям. Там жа ўпрыгожана вялiкая елка — але не проста, а згодна з даўнімі традыцыямі.
«Традыцыя ставіць елку пайшла з Германіі, прыкладна ў 16 стагоддзі. На нашых землях елкі пачалі ставіць і ўпрыгожваць перад Раством у дамах у 18 стагоддзі. А ўпрыгожвалі тым, што можна было з’есці. Напрыклад, яблыкамі, цукатамі, арэхамі і г. д. Але ўсё гэта хутка з’ядалася і елка станавілася непрыгожай. Тады ўпрыгожваць святочнае дрэўца пачалі рознымі шарамі, анёламі, званочкамі, гірляндамі і гэтая традыцыя захавалася да нашых дзён», — дадала Галіна Хамко.
Выстава «Вандроўка ў свята Раства Хрыстова» будзе доўжыцца да 30 студзеня. Уваходны квіток школьнікам — 1 руб, студэнтам — 1 руб. 20 кап, дарослым — 1 руб. 50 кап. Экскурсійнае абслугоўванне — 8 руб. (Група да 25 чал.) Уваходны квіток на выставу з батлеечным прадстаўленнем — 3 руб. (Толькі па папярэдняй заяўцы)
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…