Дом ў гістарычным цэнтры на вуліцы Кірава, 3 аднавілі СТАА «Неманбудінвест» з дапамогай ААТ «Гроднажылбуд». Будынак быў узведзены ў 1878 годзе рабінам Хаімам Беластоцкім і з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю. Таму пры яго аднаўленні прыйшлося выконваць патрабаванні Міністэрства культуры, піша «Гродзенская праўда».
Дом быў здадзены інвестарам гэтым летам, у ім плануецца адкрыць офісы і крамы.
Адноўлены чатырохпавярховы дом на вуліцы Будзёнага, 48 прадалі з аўкцыёна ў 2014 годзе. Яго гаспадар рыхтуе будынак да здачы ў эксплуатацыю і плануе размясціць у ім офісы.
Маскоўская вытворчая кампанія «Ізатрэйд», якая займаецца выпускам універсальных ізаляцыйных матэрыялаў, рэканструявала два зблакаваныя дамы на вуліцы 1-й Працоўнай. Там інвестар плануе адкрыць грамадска-адміністрацыйны будынак і невялікае кафэ.
Прадпрымальнік Валерый Грытчанко, уладальнік гасцініцы «Славія», будуе невялікі гатэль на пяць нумароў на вуліцы Малой Траецкай. У пачатку гэтага года такі гатэль ён пабудаваў на вуліцы 17 верасня. Абодва апарт-гатэлі ўвойдуць у гасцінічны комплекс «Славія».
Прадпрымальнік Станіслаў Сямашка ў апусцелым доме, пабудаваным у 1885 годзе на вуліцы Калючынскай, збіраецца размясціць гандлёва-гасцінічны комплекс. У яго склад увойдуць гасцінічныя нумары на трэцім паверсе, офісныя на другім, а першы паверх плануецца аддаць пад першы ў Гродне McDonald’s. Будынак сёння накрыты, уцеплены, устаўленыя вокны і дзверы. Усю зіму там будуць весці апрацоўчыя работы.
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…