Гэты цэнтр размясціўся ў пустуючых памяшканнях дзіцячай паліклінікі па вуліцы Даватара. Яго плошча звыш за 500 квадратных метраў. Аб’ём інвестыцый перавысіў 600 тысяч долараў, піша «Гродзенская праўда».
Плануецца, што ў цэнтры будуць аказваць амбулаторна-паліклінічную медыцынскую дапамогу і весці спецыялізаваную медычную практыку. Жыхарам Гродна і іншым пацыентам стануць даступныя ігларэфлексатэрапія, фізіятэрапія і водалячэнне, кітайскі масаж і ёга. Працаваць тут будуць 5 лекараў-спецыялістаў.
Кітайскія лекары, якія прыехалі ў Гродна, маюць вышэйшую адукацыю, але па беларускім заканадаўстве і ўмовах ліцэнзавання яны павінны атрымаць дазвол нашага Міністэрства аховы здароўя на допуск да экзаменаў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Пасля гэтага будзе прызначаны галоўны ўрач цэнтра, які падбярэ персанал, завязе з Кітая неабходнае абсталяванне. Адкрыццё цэнтра запланавана на першы квартал наступнага года.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…