Пасля працяглай рэстаўрацыі ў Лідскім замку адкрылі вежу Вітаўта (фота)

Упершыню пасля працяглай рэстаўрацыі яшчэ адна важная частка сярэднявечнага абарончага збудавання — вежа Вітаўта, якая на працягу сваёй гісторыі не раз падвяргалася разбурэнням, стала даступная для наведвання. Ва ўрачыстай абстаноўцы, з удзелам шматлікіх гасцей ўчора ў яе сценах была адкрыта выставачная экспазіцыя «Гістарычныя падзеі і постаці», піша «Лідская газета».

На кожным з пяці паверхаў паўночна-ўсходняй вежы, а гэта каля ста квадратных метраў, гасцей сустракалі супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея. У фактах і легендах мінулае ажывала на вачах: фармоўшчык, або «цагельнік», які віртуозна «ладаваў» цэглу-пальчатку, зазірнуў у мінулае, у перыяд з 1323 па 1328 год (час непасрэднага будаўніцтва замка).

Усё вышэй па прыступках — і перад вачыма моманты вялікіх бітваў, сярэднявечнае паляванне ў ваколіцах Ліды і, вядома, вяселле караля Ягайлы і Соф'і Гальшанскай. Дадалі ўражанняў выстава «Прылады пакарання сярэднявечнай Еўропы» вядомага беларускага калекцыянера Сяргея Нурматава і наведванне лялечнага тэатра «Батлейка».

Аўтэнтычныя прадметы розных часовых перыядаў (некаторыя артэфакты доўгі час захоўваліся ў фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея і былі недаступныя для прагляду), таямнічасць калідораў, веліч сцен — замак зноў напоўнены духам рыцараў і прыгожых дам. Вежа Вітаўта адчыніла дзверы для жыхароў Ліды і турыстаў, якіх у найбліжэйшай будучыні стане яшчэ больш.

[irp posts="44 812″ name="10 дзён, чыгунка і аэрапорт. Гродзенскі бязвіз падоўжылі на год"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024