Ліміты бяспошліннага ўвозу тавараў у краіну будуць змяншацца

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі ўстанавіў новыя правілы ўвозу тавараў фізічнымі асобамі ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе БЕЛТА.

Увесь 2018 год будуць дзейнічаць існыя нормы — бяспошлінна можна будзе ўвозіць тавары агульнай сумай не больш за 1,5 тыс. еўра і вагой да 50 кг. У далейшым у саюзе будуць паэтапна зніжацца вагавыя і коштавыя ліміты бяспошліннага ўвозу тавараў у багажы, які суправаджаецца, любым відам транспарту, акрамя паветранага.

Са студзеня 2019 года ліміт знізіцца да 1 тыс. еўра і 50 кг адпаведна, а з 1 студзеня 2020 года — да 750 еўра і 35 кг. З 1 студзеня 2021 года з-за мяжы можна будзе бяспошлінна прывезці тавары на суму, якая не перавышае 500 еўра, і вагой не больш за 25 кг.

«Змены не закранулі тавары, што ўвозяцца на тэрыторыю ЕАЭС у багажы, якія суправаджаюцца, авіятранспартам, — падкрэслілі ў ЕЭК. — Падарожнічаючы самалётам, бяспошлінна прывезці з сабой з-за мяжы па-ранейшаму можна будзе пакупкі на суму да 10 тыс. еўра і вагой не больш за 50 кг .

У канцэпцыю паэтапнага зніжэння лімітаў трапілі і тавары, якія дастаўляюць з дапамогай міжнародных паштовых адпраўленняў або перавозчыкам, у тым ліку пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах.

Згодна з рашэннем Савета ЕЭК, з 1 студзеня 2018 года ўстаноўлены ліміт на такія тавары ў 1 тыс. еўра і 31 кг на працягу аднаго каляндарнага месяца. З 1 студзеня 2019 года на працягу аднаго каляндарнага месяца без выплаты мытных пошлін можна будзе замовіць тавары на агульную суму да 500 еўра і вагой не больш за 31 кг. З 1 студзеня 2020 года нормы бяспошліннага ўвозу будуць зніжаны да 200 еўра і 31 кг. Пры гэтым будуць зняты ўсе абмежаванні па часе і колькасці заказаў.

Акрамя таго, разам з нормамі бяспошліннага ўвозу з 1 студзеня 2020 года будзе істотна зніжана велічыня мытнай пошліны за перавышэнне лімітаў. Калі ў 2018−2019 гадах за перавышэнне нормы прыйдзецца заплаціць 30% кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг вагі ў частцы перавышэння коштавай або вагавой нормы, то ўжо ў 2020 годзе — 15% ад кошту, але не менш за 2 еўра за 1 кг перавагі.

У цяперашні час у краінах ЕАЭС дзейнічаюць розныя нормы. У Казахстане, Кыргызстане і Расіі парог бязпошліннага ўвозу складае 1 тыс. еўра, у Арменіі - 200 тыс. драм (прыкладна 350 еўра), у Беларусі - 22 еўра.

Рашэнне Савета ЕЭК уніфікуе верхні парог бязпошліннага правозу. Новы Мытны кодэкс ЕАЭС дазваляе рабіць больш жорсткімі нормы бяспошліннага ўвозу на нацыянальным узроўні.


Пуховое одеяло — одно из самых уютных постельных принадлежностей. Это изделие обладает целым рядом положительных качеств, обеспечивающих тепло и здоровый сон. Если вы решили купить пуховое одеяло, то рекомендуем вам приобрести его на сайте fabrikasna.com.ua/category/odejala-puhovye. Огромный выбор, хорошее качество, приемлемые цены.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024